Версия для печати
Размер шрифта
+
Печать

Вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Гроднааблгаз»

24.11.2017

Вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Гроднааблгаз» уваходзіць у сістэму Дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Белпалівагаз» Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
Асноўнай задачай прадпрыемства з’яўляецца бяспечнае і бесперабойнае забеспячэнне прыродным і звадкаваным газам спажыўцоў Гродзенскай вобласці. На ўсіх этапах работы, ад мантажу бытавых прылад да здачы пад ключ складаных сістэм газазабеспячэння, мы імкнемся забяспечыць найвышэйшую якасць і бяспеку.
Пачаўшы газіфікацыю вобласці з газабалонных установак звадкаванага газу, наша прадпрыемства за кароткі гістарычны час вырасла ў шматпрофільнае прадпрыемства, якое выконвае ўвесь комплекс работ, звязаных з газіфікацыяй, газазабеспячэннем, праектаваннем і будаўніцтвам, дыягностыкай і кантролем якасці сістэм газазабеспячэння.
Створаныя вытворчыя базы нашых падраздзяленняў, сістэмны падыход і намаганні нашых спецыялістаў і рабочых стварылі ўмовы, пры якіх, у Гродзенскай вобласці, першай у рэспубліцы, на канец 1997 года прыродны газ быў пададзены ў кожны раённы цэнтр, а ў 2008 годзе была завершана падача прыроднага газу ў пасёлкі гарадскога тыпу.
Разгалінаваная сістэма газазабеспячэння дазваляе ажыццявіць газіфікацыю прыродным газам аграгарадкоў, выконваць з папераджэннем праграму газіфікацыі жыллёвага фонда на вёсцы, вызначаную Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка і Урадам. На прадпрыемстве створаны высокапрафесійны калектыў – калектыў аднадумцаў, для якога няма нявырашальных задач.
Пастаяннае ўдасканаленне сваіх прафісійных навыкаў, атрыманне новых ведаў і вывучэнне сучасных тэхналогій – гэта адзіны на сенняшні дзень шлях, які дазваляе ў поўнай меры выконваць складаныя аператыўныя задачы.

Кантактная інфармацыя:
Адрас: 230003, г.Гродна, пр.Касманаўтаў 60/1
Тэлефон: (0152) 79-01-02
Факс: (0152) 79-00-89
Інтэрнэт-сайт: www.gas.grodno.by
Электронная пошта (e-mail): office@oblgaz.grodno.by

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://grodno-region.gov.by/by/gaz-by/
© Гродзенскі аблвыканкам, 2010-2016
Распрацоўка БЕЛТА