Версия для печати
Размер шрифта
+
Печать

Лісковіч Віктар Андрэевіч

02.08.2017

Намеснік старшыні Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэта 
Нарадзіўся ў1960 годзе ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. У 1983 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці "лячэбная справа", у 2002 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "дзелавое адміністраванне". Кандыдат медыцынскіх навук. Аўтар больш 350 навуковых прац, у т.л. 1 падручніка, 8 манаграфій, 7 навучальных дапаможнікаў. 
Працоўную дзейнасць пачаў у 1984 годзе лекарам-акушэрам-гінеколагам Брэсцкай цэнтральнай раённай бальніцы. З 1985 па 1997 гады працаваў лекарам-акушэрам-гінеколагам,загадчыкам аддзяленнем Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы Гродзенскай вобласці. З 1997 па 2003 гады - галоўны акушэр-гінеколаг, намеснік начальніка лячэбнага аддзела ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама. 
З 2003 па 2012 гады - галоўны ўрач установы аховы здароўя "Гродзенскі абласны клінічны перынатальны цэнтр". З 2012 па 2016 гады - дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 
З кастрычніка 2014 года - намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. 
Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём "За працоўныя заслугі", юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Імя В.А.Лісковіча ў 2010 годзе занесена ў Кнігу Славы Гродзенскай вобласці.
Асноўныя накірункі дзейнасці 
Кіраўніцтва сацыяльна-культурнай сферай вобласці, уключаючы ахову здароўя, адукацыю, культуру і мастацтва, развіццё фізічнай культуры, спорту і турызму, арганізацыі, якія здзяйсняюць выдавецкую дзейнасць, сацыяльную абарону насельніцтва, аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне насельніцтва, пытанні ідэалогіі, рэлігіі і нацыянальнасцяў,палітыкі моладзіі, гуманітарнай дзейнасці. 
Узаемадзеянне з арганізацыямі прыватнай формы ўласнасці, якія здзяйсняюць адукацыйную, дабрачынную, аздараўленчую, культурную, інфармацыйную, рэлігійную дзейнасць. 
Узаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі, абласнымі аб'яднаннямі сацыяльна-культурнай сферы. 
Узаемадзеянне з арганізацыямі Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прадукцыі, якая размяшчаецца на тэрыторыі вобласці.

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://grodno-region.gov.by/by/liskovich/
© Гродзенскі аблвыканкам, 2010-2016
Распрацоўка БЕЛТА