Версия для печати
Размер шрифта
+
Печать

Медыцына i ахова здароўя

04.11.2016

Абласныя ўстановы аховы здароўя

Гарадскія ўстановы аховы здароўя

Раённыя ўстановы аховы здароўя

 Гродзенскае РУП “Фармацыя”

Упраўленне аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта з’яўляецца тэрытарыяльным органам дзяржаўнага кіравання, якое забяспечвае на тэрыторыі Гродзенскай вобласці рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы здароўя.
Упраўленне створана Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам і з’яўляецца яго структурным падраздзяленнем. У сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца аблвыканкаму і Міністэрству аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У сістэму ўпраўлення ўваходзяць установы аховы здароўя, дзяржаўныя ўстановы, якія кантралююць эпідэміялагічнае становішча на тэрыторыі вобласці, сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі, іншыя арганізацыі. Упраўленне здзяйсняе сваю дзейнасць ва ўзаемадзейнасці з мясцовымі выканаўчымі камітэтамі і распараджальнымі структурамі Гродзенскай вобласці, Саветамі дэпутатаў, іншымі юрыдычнымі асобамі ў вырашэнні эпідэміялагічных, эканамічных і іншых пытанняў, узгадняе з імі рашэнне аб стварэнні, размяшчэнні, рэарганізацыі падведамасных юрыдычных арганізацый, прымае сумесныя меры по ўдасканаленню іх дзейнасці, развіццю сістэмы аховы здароўя і ўдасканаленню кіравання.
Асноўнымі задачамі ўпраўлення з’яўляюцца:
- здзяйсненне дзяржаўнай палітыкі ў вобласці аховы здароўя насельніцтва;
- арганізацыя аказання ўсіх відаў медыцынскай дапамогі;
- забеспячэнне вызначаных Кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь аб’ёмаў бескаштоўнай медыцынскай дапамогі ў дзяржаўных установах аховы здароўя;
- каардынацыйная дзейнасць ў сферы прафілактыкі, реабілітацыі, фарміравання здаровага ладу жыцця;
- аказанне метадычнай дапамогі грамадскім арганізацыям у сферы аховы здароўя;
- распрацоўка і арганізацыя выканання мерапрыемстваў па ліквідацыі захворванняў, якія прадстаўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва;
- паляпшэнне якасці медыцынскай дапамогі, павышэнне яе эфектыўнасці, укараненне новых арганізацыйных і лячэбна-дыягнастычных тэхналогій;
- кантроль за фінансавым і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем устаноў аховы здароўя;
- каардынацыя і кантроль прафесійнай дзейнасці фізічных і юрыдычных асоб, незалежна ад форм уласнасці, якія аказваюць медыцынскую дапамогу насельніцтву.
Ахова здароўя Гродзенскай вобласці накіравана на павышэнне якасці і доступу ў атрыманні медыцынскай дапамогі, укараненне новых медыцынскіх тэхналогій, зніжэнне захворванняў і смяротнасці насельніцтва.
Асноўныя складаючыя дакладнай працы сістэмы аховы здароўя – прафілактычная накіраванасць, сацыяльная, медыцынская і эканамічная эфектыўнасць, адзінства медыцынскай навукі і практыкі.
Мы знаходзімся па адрасу: г.Гродна, вул. Ажэшка, 3, будынак Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, 7 паверх.
Начальнік упраўлення аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта – Стрыжак Андрэй Аляксандравіч (тэл. прыёмнай 72 39 01, факс 72 27 33).

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://grodno-region.gov.by/by/medicine-by/
© Гродзенскі аблвыканкам, 2010-2016
Распрацоўка БЕЛТА