Версия для печати
Размер шрифта
+
Печать

Праца, занятасць і сацыяльная абарона

22.11.2017

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама (далей - камітэт) з’яўляецца органам дзяржаўнага кіравання, які забяспечвае рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі у сферы працы, садзейнічання занятасці, дэмаграфічнай бяспекі, сацыяльнай абароны насельніцтва на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Камітэт ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Республікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства Республікі Беларусь, Палажэннем аб камітэце. Камітэт ў межах сваёй кампетэнцыі ўзаемадзейнічае з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, структурнымі падраздзяленнямі аблвыканкама, абласным упраўленнем Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы і сацабароны, Гродзенскім абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Мінпрацы і сацабароны, мясцовымі Саветамі дэпутатаў, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадскімі і іншымі арганізацыямі (аб'яднаннямі). У сістэму камітэта ўваходзяць падраздзяленні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне працы, садзейнічання занятасці, сацыяльнай абароны, дэмаграфічнай бяспекі і арганізацыі сацыяльнага абслугоўвання камунальнай формы ўласнасці. Асноўнымі задачамі камітэта з'яўляюцца: рэалізацыя асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі па комплекснаму вырашэнню праблем у сацыяльна-працоўнай сферы, уключаючы пытанні аплаты працы, забеспячэння бяспечных умоў і аховы працы, садзейнічання занятасці насельніцтва, развіцця сацыяльнага партнёрства, дэмаграфічнай бяспекі, дзяржаўнага пенсійнага забеспячэння, дзяржаўнага сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі; забеспячэнне выканання заканадаўства, якое рэгулюе адносіны ў сферы працы, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва, ажыццяўленне маніторынгу, кантролю і аналізу эфектыўнасці правапрымяняльнай практыкі па гэтых напрамках; арганізацыя работы з грамадзянамі, правядзенне інфармацыйна-тлумачальнай работы па пытаннях сваёй кампетэнцыi; забеспячэнне вядзення дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці па пытаннях працы, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва. Месца знаходжання камітэта: 230023, г. Гродна, вул. Ажэшкі, д. 3.

Падрабязней
Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://grodno-region.gov.by/by/praca-by/
© Гродзенскі аблвыканкам, 2010-2016
Распрацоўка БЕЛТА