Версия для печати
Размер шрифта
+
Печать

Прамысловасць

23.11.2017

Хімічная прамысловасць з’яўляецца дамінуючай у Гродзенскай вобласці. Асноўныя вытворчыя магутнасці размешчаны ў Гродне і Лідзе. Сярод іншых значных галін прамысловасці:

харчовая

машынабудаванне

металаапрацоўка

вытворчасць будаўнічых матэрыялаў

Большасць буйных прадпрыемстваў сканцэнтравана вакол Гродна. У прамысловай зоне цэнтра, а таксама ў Лідзе, размешчана свабодная эканамічная зона «Гроднаінвест».

Больш за трэць прамысловых прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці за 5 гадоў падвоілі аб'ёмы вытворчасці. Аб гэтым 28 студзеня на пасяджэнні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта паведаміў намеснік старшыні аблвыканкама Аляксандр Русанаў. Па выніках мінулага пяцігоддзя у вобласці забяспечана выкананне большасці важнейшых параметраў, прадугледжаных Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2006-2010 гады. З 12 паказчыкаў вобласці не ўдалося выйсці на прагнозныя па трох (імпарту тавараў, паслуг, вытворчасці сельгаспрадукцыі). Найбольш значных вынікаў у выкананні заданняў пяцігодкі дабіліся Воранаўскі, Свіслацкі, Смаргонскі раёны і горад Гродна. Так, у Воранаўскім раёне тэмп росту вытворчасці прадукцыі прамысловасці склаў 211,7 працэнта пры плане 150,9 працэнта, вытворчасці спажывецкіх тавараў - 194,2 працэнта пры заданні 157 працэнтаў, рознічнага тавараабароту - 200,2 працэнта пры прагнозе 151,2 працэнта, вытворчасці валавой прадукцыі ў сельскагаспадарчых арганізацыях - 142,7 працэнта пры заданні 131 працэнт. Найбольшага прыросту аб'ёмаў вытворчасці да ўзроўню 2005 года ў вобласці дасягнулі Мінойтаўскі рамонтны завод (павелічэнне ў 8,6 раза), ААТ "Лідсельмаш" (у 6,5 раза), "Воранаўская сельгастэхніка" (у 5,8 раза), ПУ "Трыкатажнае прадпрыемства "Ромгіль" (у 5,1 раза), Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" (у 4 разы), ААТ "Лідаграпраммаш" (у 3 разы), СТАА "Зов-ЛёнЕўрамэбля" (у 2,8 раза). У той жа час зніжаны аб'ёмы вытворчасці ў ААТ "Белкард" (90,9 працэнта), РУП "БелТАПАЗ" (85,8 працэнта), ААТ "Лідскі ліцейна-механічны завод" (82,9 працэнта). "Галоўная задача для рэгіёнаў у бягучым годзе не толькі забяспечыць параметры 2011 года, але і нарасціць упушчанае", - адзначыў Аляксандр Русанаў.

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://grodno-region.gov.by/by/promychl-by/
© Гродзенскі аблвыканкам, 2010-2016
Распрацоўка БЕЛТА