Версия для печати
Размер шрифта
+
Печать

Аб падрыхтоўцы і правядзенні акцыі “Нашы дзеці”

З 11 снежня 2017 года па 10 студзеня 2018 года ў Гродзенскай вобласці будзе праходзіць навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці", у рамках якой запланавана правядзенне розных мерапрыемстваў. Дабрачынныя святы з удзелам кіраўніцтва рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады пройдуць ва ўсіх дзіцячых інтэрнатных установах. Па традыцыі прыёмныя і апякунскія сем'і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячыя бальніцы наведаюць прадстаўнікі органаў улады, павіншуюць дзяцей з Ражством і Новым годам, прынясуць салодкія прысмакі. 21-22 снежня 2017 года 100 дзяцей ад Гродзенскай вобласці адправяцца на галоўную ёлку краіны ў г. Мінск. Напярэдадні Новага 2018 года ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры адбудзецца дабрачыннае свята ад імя кіраўніцтва вобласці. У ім прымуць удзел 580 дзяцей з шматдзетных, апякунскіх, прыёмных сем'яў, а таксама пераможцы алімпіяд, конкурсаў, фэстаў ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў. Прапануем далучыцца да акцыі ўсім жадаючым.
Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://grodno-region.gov.by/by/region-news-by/view/ab-padryxtoutsy-i-pravjadzenni-aktsyi-nashy-dzetsi-22058-2017/
© Гродзенскі аблвыканкам, 2010-2016
Распрацоўка БЕЛТА