Версия для печати
Размер шрифта
+
Печать

"Чытаем разам": вершы Коласа гучалі ад студэнтаў, супрацоўнікаў і выкладчыкаў ГрДУ імя Янкі Купалы

Акцыю, прымеркаваную да 135-годдзя з дня нараджэння славутага песняра зямлі беларускай, арганізавалі супрацоўнікі навуковай бібліятэкі ў фае купалаўскага ўніверсітэта. 

Кожнаму прапанавалі прачытаць любы верш з творчасці Якуба Коласа. З вуснаў студэнтаў, выкладчыў i супрацоўнікаў універсітэта прагучалі знакамітыя радкі: “Мой родны кут, як ты мне мілы…”, “Вобразы мілыя роднага краю, Смутак і радасць мая! Што маё сэрца да вас парывае? Чым так прыкованы я…”, “Я хачу аб табе з кім хоць слоўка сказаць, сэрца гора, тугу і сумненні прагнаць” і шмат іншых. 

7132_1-8255163f8f.JPG7132_10.JPG 

– Мне вельмі падабаецца стыль напісання Якуба Коласа, – падзяліўся сваімі ўражаннямі адзін са студэнтаў-купалаўцаў. – Болей таго, імя Якуба Коласа ведаюць у агульнаеўрапейскай прасторы, таму вельмі прыемна сёння, у дзень нараджэння беларускага класіка, чытаць яго вершы. Прыемна, што беларуская зямля нарадзіла такого выдатнага паэта. 

7132_2-d40a026b16.JPG 

Дырэктар навуковай бібліятэкі Мікалай Грынько адзначыў, што акцыя “Чытаем разам” не першы раз праводзіцца ў Гродзенскім дзяржуніверсітэце імя Янкі Купалы: 

– Разам мы ўжо чыталі творы Пушкіна, Купалы, Цвятаевай і працягнем чытаць вершы іншых славутых паэтаў і пісьменнікаў, бо той, хто чытае – той ведае. 

7132_3-dc7c75012d.JPG7132_4-88813981e7.JPG7132_5-d375dfbee0.JPG7132_6-281f6710c2.JPG7132_9-3b8fd8d27f.JPG

Гродненская правда
Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://grodno-region.gov.by/by/region-news-by/view/chytaem-razam-vershy-kolasa-guchali-ad-studentau-supratsounikau-i-vykladchykau-grdu-imja-janki-kupaly-21984-2017/
© Гродзенскі аблвыканкам, 2010-2016
Распрацоўка БЕЛТА