Версия для печати
Размер шрифта
+
Печать

«Пазнай родны Гродна»:бясплатныя экскурсіі пройдуць у Дзень горада

 

14 верасня ў гонар 891-годдзя Гродна па гістарычнай частцы горада пройдуць чатыры бясплатныя экскурсіі.

Арганізатарамі экскурсій выступаюць аддзел спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама сумесна з турыстычнымі арганізацыямі і экскурсаводамі горада. Колькасць месцаў на экскурсіі абмежавана, таму ўсім ахвотным прапануюць загадзя запісацца.

– экскурсія «Шпацыр з гараджанкай» турыстычнай фірмы «СоларТур», пачатак у 10.00, запіс па тэлефоне 80152-60-94-31 (запіс будзе праводзіцца з 9 па 13 верасня з 9.00 да 19.00);

– экскурсія «Летапісны Гродна», экскурсавод Святлана Словік, пачатак у 10.30, запіс па тэлефоне 80152-68-98-05 (запіс будзе праводзіцца з 9 па 11 верасня з 8.00 да 17.00).

– экскурсія «Горад, які ахоўвае анёл» турыстычнай фірмы «Студыя Адпачынку», пачатак у 11.00, запіс па тэлефоне +375 (29) 788-42-67 (запіс будзе праводзіцца з 9 па 13 верасня з 9.00 да 18.00);

– экскурсія «Вечная і абноўленая Каложа», экскурсавод Наталля Храброва, пачатак у 11.00, запіс па тэлефоне 80152-68-98-05 (запіс будзе праводзіцца з 9 па 11 верасня з 8.00 да 17.00).

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://grodno-region.gov.by/by/region-news-by/view/paznaj-rodny-grodnabjasplatnyja-ekskursii-projduts-u-dzen-gorada-28138-2019/
© Гродзенскі аблвыканкам, 2010-2016
Распрацоўка БЕЛТА