Версия для печати
Размер шрифта
+
Печать

Саўндтрэкі з савецкіх фільмаў пад адкрытым небам. Артысты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі зладзілі канцэрт у Гродна

 

З 1 па 10 верасня Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі праводзіць творчы праект “Музычная спадчына Радзімы” – гастрольна-канцэртны тур студэнцкага духавога аркестра. Прымеркаваны гэты тур да 90-годдзя з дня нараджэння Народнага артыста СССР і БССР, прафесара Я.А. Глебава і Года малой радзімы ў Беларусі.

IMG_1636.jpg

Напярэдадні юбілею Яўгена Аляксандравіча Глебава – аднаго з выдатных беларускіх кампазітараў, класікаў айчыннай кампазітарскай школы, які амаль 30 гадоў свайго жыцця аддаў працы ў Акадэміі музыкі, студэнцкі духавы аркестр пад кіраўніцтвам дырыжора, дэкана аркестравага факультэта, лаўрэата міжнародных конкурсаў, стыпендыята спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Максіма Рассохі выканае яго музыку ў канцэртах фармату open-air на адкрытых пляцоўках Мінска і абласных цэнтраў Беларусі.

Гродзенскія глядачы дакрануліся да музычнай класікі 2 верасня. Канцэрт прайшоў у самым цэнтры абласнога цэнтра - на плошчы Леніна.

У рамках творчага праекта акадэміі гучала музыка Я.А. Глебава з савецкіх кінафільмаў, знятых на кінастудыі “Беларусьфільм” у 1960–1970-я гады: “Пасля кірмашу”, “Вясновая казка”, “Апошняе лета дзяцінства”, “Траянскі конь”, “Тры вясёлыя змены”, “Леташняя кадрыля”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Я родам з дзяцінства”, “Саша-Сашанька”.

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://grodno-region.gov.by/by/region-news-by/view/saundtreki-z-savetskix-filmau-pad-adkrytym-nebam-artysty-belaruskaj-dzjarzhaunaj-akademii-muzyki-28076-2019/
© Гродзенскі аблвыканкам, 2010-2016
Распрацоўка БЕЛТА