Версия для печати
Размер шрифта
+
Печать

Сшыткі, пеналы і многае-многае іншае. Як у Смаргоні дапамаглі сабраць дзяцей у школу

 

Аднойчы, калі ў хлопчыка з прытулку спыталі: “Які твой любімы прадмет у школе?”, ён адказаў: “Пенал, які мне падарылі ад Беларускага дзіцячага фонду”. І хоць сутнасць пытання была ў іншым, замілоўвае адказ, які падкрэслівае, наколькі важныя новыя канцылярскія тавары ў жыцці школьніка, асабліва першакласніка. У гэтым годзе ў прытулку знаходзяцца два будучых першакласніка.

Дырэктар Смаргонскага раённага аддзялення грамадскага аб'яднання “Беларускі дзіцячы фонд” Наталля Лабейка разам з супрацоўнікамі Смаргонскага СПЦ выбіралі ў краме “Камфорт плюс” для дзяцей-сірот і дзяцей з мнагадзетных, малазабяспечаных, няпоўных сямей сшыткі і альбомы для малявання, каляровыя алоўкі, мядовую акварэль, пеналы, ручкі і многае-многае іншае. Перад 1 верасня 47 такіх падарункаў падаравана дзецям.

Общее фото.jpg

А дзякуючы рэспубліканскаму грамадскаму аб'яднанню “Белая Русь” нашыпершаклашкіабзавяліся новымі заплечнікамі. 10 дзяцей Смаргонскага раёна атрымалі дапамогу ад гэтага грамадскага аб’яднання ў выглядзе канцылярскіх тавараў.

Школьнікі з педагогам дзяржаўнай ўстановы адукацы і«Вучэбна-педагагічны комплекс Залескі яслі-сад - сярэдняя школа» таксама завіталі ў прытулак з сучаснымі танцамі і цікавымі гульнямі: “ Мора хвалюецца”, “Ручаёк”, “Паравозік” і іншымі. Выхаванцам вельмі спадабаліся гульні, танцы і ўпэўненыя ў сабе маладыя людзі, якія імкнуліся знайсці падыход да кожнага дзіцяці. Акрамя таго, госці прынеслі і канцалярскія тавары, якія спатрэбяцца як дашкольнікам, так і будучым першакласнікам.

Упраўленне адукацыі забяспечыла дзяцей прытулку неабходным адзеннем, школьнымі касцюмамі, прадстаўнікі Смаргонскай пагранічнай групы падарыліновы школьны абутак. Адна маладая пара падарыла букеты для ўрачыстай лінейкі.

У вобразах выхаванцаў прытулку ўсё прадумана да дробязяўад ўбору да букета, і з вялікім жаданнем вучыцца, нашы дзеці адправіліся ў школу. Пажадаем ім поспехаў, добрых адзнак і яркіх уражанняў!

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://grodno-region.gov.by/by/region-news-by/view/sshytki-penaly-i-mnogae-mnogae-inshae-jak-u-smargoni-dapamagli-sabrats-dzjatsej-u-shkolu-28093-2019/
© Гродзенскі аблвыканкам, 2010-2016
Распрацоўка БЕЛТА