Версия для печати
Размер шрифта
+
Печать

Гродзеншчына этнаканфесійная

04.11.2016

 Гродзеншчына шматнацыянальная

Этнаканфесійныя адносіны ў Гродзенскай вобласці характарызуюцца стабільнасцю, тэлерантнасцю і  канструктывізмам.
Рэлігійная палітра Гродзеншчыны разнастайная. У вобласці ажыццяўляюць рэлігійную дзейнасць 499 рэлігійных арганізацый 17  канфесій.
Дзейнічае 471 рэлігійная абшчына (194 праваслаўных, 1 дрэўлеправаслаўная, 176 каталіцкіх, 2 грэка-каталіцкія, 8 мусульманскіх, 4 іўдзейскія, 85 пратэстанцкіх, 1 Свядомасць Крышны), размешчана 487 культавых будынкаў.
Функцыянуюць таксама  Мінская вышэйшая духоўная семінарыя і акадэмія, Гродзенская Рымска-каталіцкая вышэйшая духоўная семінарыя, Слонімскае праваслаўнае вучылішча, 8 праваслаўных братэрстваў і сястрынстваў, 6 праваслаўных і 4 каталіцкія манастыры, 5 абласных і рэспубліканскіх рэлігійных аб'яднанняў і дабрачыннае каталіцкае  аб'яднанне “Карытас”. Рэлігійную дзейнасць ажыццяўляюць 512 свяшчэннаслужыцеляў і іншых служыцеляў культа, з іх 43 замежныя грамадзяне.
Згодна з маніторынгам, абсалютная большасць рэспандэнтаў на Гродзеншчыне пазітыўна ацэньваюць адносіны паміж прадстаўнікамі розных канфесій у рэгіене. У цэлым, на погляд 96% рэспандэнтаў, рэлігійная сітуацыя  ў вобласці спакойная і добрая.
Дзейнасць рэлігійных арганізацый у 2012 годзе была насычана падзеямі. Пры падтрымцы і ўдзеле органаў дзяржаўнай улады праводзіліся наступныя мерапрыемствы: Божай Маці Жыровіцкай (у в.Жыровічы Слонімскага раёна), 605-годдзе царквы  Святога Міхаіла Архангела ў в. Сынкавічы Зэльвенскага раёна, 20 гадоў адраджэння дзейнасці Гродзенскага Свята-Ражаства-Багародзічнага жаночага манастыра, 20 гадоў адраджэння дзейнасці Навагрудскай епархіі Беларусскай Праваслаўнай Царквы, 100-годдзе лютэранскай кірхі г. Гродна і інш.
Вернікі праваслаўнай і каталіцкай канфесій ажыццяўлялі паломніцтвы, прысвечаныя святу Сабора Усіх Беларускіх Святых, святкаванню Божага Цела і Крыві і Святой Еўхарыстыі, а таксама паломніцтва да іконы Прасвятой Вострабрамскай Дзевы Марыі ў г.Вільнюсе, да іконы Маці Божай у в.Тракелі Воранаўскага раёна, да Прасвятога Ліку Ісуса, які смуткуе, у г.п.Рось Ваўкавыскага раёна, бацькоў у в.Капцёўка Гродзенскага раёна.
Органамі выканаўчай улады, якія ажыццяўляюць рэгуляванне дзяржаўна-канфесійных і нацыянальных адносін, рэалізоўваецца Праграма развіцця канфесійнай сферы, нацыянальных адносін і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой на 2011-2015 гады.
У вобласці паміж органамі ўлады і рэлігійнымі арганізацыямі склаліся добразычлівыя і канструктыўныя ўзаемаадносіны. Ажыццяўляецца супрацоўніцтва з шэрагам рэлігійных канфесій у справе захавання маральнасці і духоўнага выхавання людзей, пераадольвання негатыўных сацыяльных з'яў, аховы і аднаўлення гісторыка-культурнай спадчыны, дапамогі сацыяльна неабароненым членам грамадства, павышэння сацыяльнай значнасці  інстытута шлюбу і сям'і і інш.
Штогод  у гаррайвыканакамах адбываюцца сустрэчы кіраўніцтва органаў выканаўчай улады з духавенствам. У ходзе сустрэч свяшчэннаслужыцелі атрымліваюць інфармацыю аб выніках дзейнасці органаў улады і працоўных калектываў, з імі абмяркоўваюцца  пытанні супрацоўніцтва.
Органы ўлады, прадпрыемствы і арганізацыі вобласці, па меры магчымасці, аказваюць дапамогу рэлігійным арганізацыям у вырашэнні рознага роду праблем. У 2012 годзе райвыканкамамі, пассельвыканкамамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі вобласці была аказана дапамога ў добраўпарадкаванні прыхрамавых тэрыторый 56 рэлігійным абшчынам розных канфесій і сумесна  прыведзена ў належны стан 215 могілак.
У вобласці таксама ажыццяўляецца  работа па рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой. Прыярытэтнымі  напрамкамі супрацоўніцтва былі і застаюцца маральнае і патрыятычнае выхаванне, духоўная адукацыя, культура і творчая дзейнасць. Праграма супрацоўніцтва рэалізоўваецца на месцах у шматлікіх канкрэтных мерапрыемствах.

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://grodno-region.gov.by/by/relig_bel-by/
© Гродзенскі аблвыканкам, 2010-2016
Распрацоўка БЕЛТА