Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Лепшы ў вобласці: Шчучынскі музей Цёткі першы сярод літаратурных музеяў Гродзеншчыны

Музей А.С.Пашкевіч (Цёткі) заваяваў першае месца ў сваёй намінацыі на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу літаратурных музеяў, які праходзіў у рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. 
Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўлялася далучэнне моладзі да літаратурнай спадчыны малой радзімы, выхаванне любові і цікавасці да творчасці славутых землякоў, актывізацыя дзейнасці літаратурных музеяў устаноў адукацыі па ўкараненні інавацыйнага вопыту і эфектыўных форм работы. 
 На конкурс мы прадставілі справаздачу аб дзейнасці нашага музея за тры гады, –расказвае кіраўнік музея Ала Балобан. – Да таго ж мы падрыхтавалі разнастайныя відэаматэрыялы, расказалі пра новыя формы работы. 
Нагадаем, што музей А.С. Пашкевіч, які размяшчаецца ў Астрынскай СШ – адзіны музей Цёткі ў нашай краіне. На сённяшні дзень яго экспазіцыі налічваюць звыш 600 экспанатаў.
Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://grodno-region.gov.by/ru/cultnews-ru/view/lepshy-u-voblastsi-shchuchynski-muzej-tsetki-pershy-sjarod-litaraturnyx-muzejau-grodzenshchyny-22044-2017/
© Гродненский облисполком, 2010-2016
Разработка БЕЛТА