Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

Творы аб жанчынах гродзенцы прачыталі падчас абласной акцыi “Чытаем разам”

У Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Фя Карскага прайшло чарговае мерапрыемства ў межах абласной акцыі “Чытаем разам”. Падчас дзевятай па ліку імпрэзы гучалі творы беларускіх аўтараў, прысвечаныя жанчынам. 

Ганаровымі чытальнікамі сталі галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Генадзь Мушперт i дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа Аляксей Саладухін, а таксама студэнты, школьнікі, педагогі. Гучалі літаратурныя творы Уладзіміра Караткевіча, Максіма Танка, Максіма Багдановіча, Алеся Бачылы, Генадзя Бураўкіна, Веры Вярбы і іншых знакамітых аўтараў, а таксама пачынаючых творцаў слова, якія ўсхваляюць жаночы вобраз. 

IMG_0113.jpg 

Літаратурнае багацце, прысвечанае прыгожай палове чалавецтва, было прадстаўлена на выставе “Усе скарбы свету – для жанчын”. 

IMG_0123.jpgIMG_0146.jpgIMG_0188.jpg
Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://grodno-region.gov.by/ru/cultnews-ru/view/tvory-ab-zhanchynax-grodzentsy-prachytali-padchas-ablasnoj-aktsyi-chytaem-razam-23428-2018/
© Гродненский облисполком, 2010-2016
Разработка БЕЛТА