Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал -
победитель XV конкурса "ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2017"

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
Приемная: (0152)72-31-90
Запись на приём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32
Главная - Анонсы событий
5 мая 2017

20 МАЯ. У Гальшанах пройдзе фестываль «Гальшанскі замак» (+Праграма фестывалю)

Крыху больш за месяц засталося да правядзення фестывалю «Гальшанскі замак», які традыцыйна збірае аматараў сярэднявечнай культуры з усёй краіны ля старажытных муроў у Гальшанах.
У суботу, 20 мая, у восьмы раз мястэчка будзе прымаць шматлікіх гасцей. У гэтым годзе фестываль прысвячаецца 595-годдзю з дня ўступлення ў шлюб Соф’і Гальшанскай і караля Польшчы Ягайлы. Таго, хто завітае на мерапрыемства, чакае шмат прыемных сюрпрызаў. Аб праграме, а таксама, як адбываецца падрыхтоўка да святкавання, ішла размова падчас пасяджэння арганізацыйнага камітэта, што прайшоў пад старшынствам кіраўніка раёна Міраслава Сарасека ў бібліятэцы аграгарадка.
Разам са старшынёй сельвыканкама Войцехам Коўзанам і кіраўнікамі арганізацый, якія будуць задзейнічаны ў правядзенні фэсту, перш былі абмеркаваны пытанні навядзення парадку ў населеным пункце: фасады адміністрацыйных будынкаў, платы, дамы мясцовых жыхароў, вуліцы павінны мець належны стан. Дзе будуць размяшчацца прыпынкі для аўтобусаў, як будзе ажыццяўляцца падвоз людзей, як вырашыць пытанне з працай абменнага пункта валюты, арганізацыя аховы правапарадку і бяспека людзей, работа аб’ектаў грамадскага харчавання — гэтыя і іншыя пытанні былі высветлены падчас сустрэчы.
Што тычыцца непасрэдна фестывалю, то была вынесена прапанова арганізаваць у дзень свята для гасцей экскурсіі па замку з расповедам легенд і паданняў пра мястэчка. Гэту задачу ўскласці на экскурсаводаў мясцовага школьнага музея. Падчас абвесткі праграмы фэсту начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Людміла Каханоўская адзначыла, што разам з традыцыйнымі нумарамі праграмы (развучваннем сярэднявечных танцаў, выступленнем рыцарскіх клубаў, турнірам лучнікаў) гасцей чакае «начны штурм крэпасці», коннае шоу, канцэртныя праграмы з удзелам гуртоў «Восьмыдзень», HardWood, Cad Goddeu. Урачыстае ўскладанне кветак да памятнага знака ў гонар Соф’і Гальшанскай запланавана правесці з удзелам школы званароў Беларусі.
Завітае ў Гальшаны на свята легендарны беларускі гурт «Стары Ольса» і яго лідар Зміцер Сасноўскі.
У гэты дзень у мясцовым Доме культуры пройдзе ў другі раз адкрыты фестываль-конкурс для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту «Вясёлы Жужа».
Завершыцца мерапрыемства ля сцен замка святочным феерверкам.

ПРАГРАМА фестывалю «Гальшанскі замак — 2017», прысвечанага да 595-годдзя з часу ўступлення ў шлюб Соф’і Гальшанскай
20 мая 2017
пра.jpg

8.00 Святочныя літургіі ў гонар Соф’і Гальшанскай — родапачынальніцы дынастыі Ягеллонаў (праваслаўная царква, касцёл агр. Гальшаны)9.00 Адкрыты фестываль-конкурс для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту «Весёлый Жужа» (АК і ВЧ агр.Гальшаны)12.00 Конкурс вершаў пра Гальшаны гісторыка-патрыятычнага напрамку (пляцоўка каля АК і ВЧ агр.Гальшаны)12.00 Экскурсія дэлегацый у гісторыка-краязнаўчы музей Гальшанскай сярэдняй школы (Гальшанская сярэдняя школа)13.00 Урачыстае ўскладанне кветак да помніка Соф’і Гальшанскай з удзелам школы званароў Беларусі (пляцоўка каля помніка)13.10 Тэатралізаванае мастацка-гістарычнае шэсце па маршруце «помнік Соф’і Гальшанскай — руіны Гальшанскага замка»
Руіны былога замка Сапег, аг. Гальшаны 13:30 – 23:00 Пляцоўка «Цэнтральная сцэна».
13:30 Тэатралізаваны пралог “Фестываль вітае гасцей”14:00 Інтэрактыўны спектакль «Юр’е і Цмок» вандроўнага тэатра “Вір” (г.Мінск).17:00 Майстар-клас па сярэднявечных танцах (танцавальны калектыў “Soleil” г. Мінск)18.00 Выступленне гурта «Восьмыдзень»19.00 Выступленне гурта «HardWood»19.40 Узнагароджанне ўдзельнікаў фестывалю і пераможцаў турніраў.20:00 Выступленне гурта «Cad Goddeu»21:00 Выступленне гурта «Стары Ольса»22.00 Начны штурм крэпасці22:30 Феерверк.
14:30-17:00 Пляцоўка “Рыцарскі стан” (прадстаўленне з удзелам ваенна-гістарычных і рыцарскіх клубаў з гарадоў Мінск, Гродна, Ліда, Навагрудак і іншых).
14:30 — Конны турнір (стральба з лука, кіданне дрота на галопе, рубка мячом капусты і яблыка, нанізванне кальца на дзіду, падняцце хусткі з зямлі дзідай, зшыбка на конях).15:30 — Турніры (рыцарскі турнір, турнір 5 на 5), бугурты (масавыя бітвы рыцараў).17:00- Тэатралізаванае коннае шоу «Крылатыя ваяры ВКЛ» (конна-спартыўны клуб “Залатая шпора” г. Мінск).17:30 -Турнір лучнікаў.
На працягу мерапрыемства працуюць пляцоўкі:
Пляцоўка “Запрашаем у гульні”— рыцарскія гульні і паказальныя выступленні клуба славянскіх адзінаборстваў «Арыдан» (г. Гродна);— майстар-класы па хадзьбе на старадаўніх хадулях (вулічны тэатр «Вір» г. Мінск);— аквагрым з беларускімі арнаментамі;— малюнкі каляровым пяском;— шаржыст;— чаканка манет ;— паказальныя паядынкі беларускай шляхты з навучаннем усіх жадаючых;— кіданне баявых дроцікаў у саламяную мішэнь;— кіданне дзідаў, нажоў;— лучны цір.
13:00-20:00 Пляцоўка «Горад майстроў»(выстава-продаж сувенірнай прадукцыі, майстар-класы па дэкаратыўных відах народнай творчасці, традыцыйных для рэгіёну).
13:00-20:00 Дзіцячая пляцоўка(дзіцячыя атракцыёны).
13:00-20:00 Пляцоўка «Іпадром»(рыцарскі лагер, лагер лучнікаў і коннікаў, катанне на конях).
13:00-22:00 Пляцоўка грамадскага харчавання(міні-кафэ, гандлёвыя палаткі).
Кошт квітка: дарослы: 10 руб., дзіцячы: 7 руб.
Праграма фестывалю можа карэктавацца па меркаванні арганізатараў.


Фото www.osh.by
Раённая газета "Ашмянскі веснік"