Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал -
победитель XV конкурса "ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2017"

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
Приемная: (0152)73-55-01
Запись на приём: 73-55-66
73-55-67
Факс: (0152)72-02-32
Главная - Анонсы событий
3 сентября 2017

9 СЕНТЯБРЯ. Ліда зноў ператворыцца ў сталіцу броварства і запросіць на буйнейшы open-air Беларусі

9 верасня тут пройдзе свята вады, солада ды  хмелю – LIDBEER-2017. Хэдлайнеры фестывалю – гурт «Океан Ельзи». 

Як абяцаюць арганізатары, буйнейшы open-air Беларусі ў гэтым годзе стане яшчэ гучней! Тут выступяць вельмі гучныя гурты “Крамбамбуля”,   Lumen, «Океан Ельзи» ды «Петля пристрастия». Акрамя таго, гасцей фэсту чакае падвойная порцыя забаў і разнастайнасць фудкорта. 

На вольнай сцэне выступяць маладыя музыкі. Для гасцей – гэта магчымасць пачуць новыя імёны, а для музыкаў – заявіць пра сябе на ўсю краіну. Тым больш што пераможца сёлетняга галасавання атрымае запрашэнне адкрыць гала-канцэрт наступнага года. Зараз на афіцыйным сайце фэсту ідзе прыём заявак ад маладых музыкаў да ўдзелу, яго наведвальнікі павінны прагаласаваць, каго яны хацелі б пачуць ды пабачыць. Яно пачнецца 22 ліпеня і будзе доўжыцца месяц – да 22 жніўня.  

Арганізатары рыхтуюць цікавыя забавы: будуць працаваць тэматычныя фотазоны, наведвальнікам прапануюць паўдзельнічаць у моўных забавах, камандных гульнях для вялікіх і маленькіх кампаній. Пазнавальную прыгоду рыхтуюць для самых актыўных гасцей – удзельнікаў тэматычнага квэста і прапануюць ім памяняць кемлівасць на файны прыз. 

Акрамя таго, можна будзе праверыць свае творчыя здольнасці падчас майстар-класаў ад рамеснікаў з усёй краіны, а яшчэ набыць іх крэатыўныя вырабы. 

Цікаўных у гэты дзень запросяць на бясплатную экскурсію на найстарэйшую піўную вытворчасць у Беларусі – завод «Лідскае піва», – падчас якой можна будзе даведацца, як суіснуюць побач сучасныя тэхналогіі з гісторыяй. 

На галоўнай сцэне створаць усе ўмовы для камфорту гасцей. Будзе працаваць буйнейшы фудкорт за ўсю гісторыю фестывалю: можна будзе пачаставацца смакатой, прыгатаванай на свежым паветры, атрымаць асалоду ад разнастайных напояў, уладкавацца на ўтульны пікнік ля замкавых сцен. 

На гала-канцэрце можна будзе пачуць файныя гурты: адкрые фэст каманда з Мінска «Петля пристрастия», а затым прадоўжыць рок-гурт з Уфы Lumen – яркая зорка на небе сучаснай альтэрнатыўнай музыкі. «Крамбамбуля» парадуе сапраўды народнымі хітамі «Абсэнт», «Госці» ды «Турысты», а выступленне «Океана Ельзи» са сваім фронтмэнам Святаславам Вакарчуком – гэта  заўсёды сапраўдны перфоманс, харызма ў чыстым выглядзе, якая захапляе і натхняе кожнага. 

party_9.jpg 

ТОЛЬКІ ЛІЧБЫ 

♦ У мінулым годзе фэст наведалі больш за 100 тысяч гасцей. 
♦ 50 заявак паступіла арганізатарам ад маладых гуртоў на ўдзел у фестывалі. 
♦ Каля 60 тысяч чалавек разам з «БИ-2» спявалі на гала-канцэрце.