Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал -
победитель XV конкурса "ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2017"

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
Приемная: (0152)73-55-01
Запись на приём: 73-55-66
73-55-67
Факс: (0152)72-02-32
Главная - Культура и искусство
5 октября 2017

Карэлічскія вакалісты сталі пераможцамі міжнароднага фестывалю

У 16-ы раз у Краснагорску Расійскай Федэрацыі адбыўся маладзёжны фестываль сярод гарадоў-пабрацімаў пад назвай «Новы свет». Разам з гаспадарамі сцэны ўдзел у ім прынялі творчыя калектывы і выканаўцы з латвійскага Тукумса і беларускіх Карэліч. Гонар не толькі нашага раёна, але і краіны ў гэтым годзе абаранялі кіраўнік народнага ансамбля народнай песні «Забава» Аляксандр Чарапанаў і хормайстар ДУ «Карэліцкі раённы ЦКіНТ» Анастасія Мурашка. 

Для выканання дуэтам яны выбралі песню на роднай беларускай мове «Дзеванька-вясна» гурта «Сваякі» і не прагадалі. Кампазіцыю публіка ўспрыняла на ўра, а прафесійнае журы ацаніла юныя таленты па заслугах. Па выніках конкурсу Аляксандр Чарапанаў і Анастасія Мурашка сталі пераможцамі ў намінацыі «Эстрадная песня». Маладзёжнай дэлегацыі таксама былі ўручаны дыплом і кубак заснавальнікаў фестывалю за вернасць і адданасць сяброўству, творчасці і «Новаму свету». 

Па вяртанні на Радзіму рабяты падзяліліся з раёнкай сваімі ўражаннямі і эмоцыямі ад мерапрыемства. 

– Разам з намі выступалі артысты досыць высокага ўзроўню. У сваю чаргу мы пачалі падрыхтоўку да конкурсу, як толькі даведаліся, што паедзем туды – з першых дзён верасня, – распавядае малады спецыяліст Анастасія Мурашка. Дзяўчына займаецца спевамі са школьных гадоў, атрымала вакальную адукацыю і прыехала ў Карэліцкі раён па размеркаванні з Гомельшчыны. Прызнаецца, што ў дуэце з маладым чалавекам ніколі не спявала, таму сумесная праца з Аляксандрам Чарапанавым стала першым вопытам і адразу ж паспяховым. Магчыма, дзякуючы таму, што калегі хутка знайшлі ўзаемаразуменне. 

0_f0a96_a7b7f6de_orig-1.jpg 

 У міжнародным конкурсе ўдзельнічаў упершыню, – дзеліцца Аляксандр Чарапанаў. – Уражаны і годнай арганізацыяй фестывалю, і майстэрствам яго ўдзельнікаў, і горадам, дзе ён адбыўся. 

Анастасія і Аляксандр у Краснагорску раней не былі. Іх візіт як раз супаў з 85-годдзем гарадской акругі. Арганізатары фестывалю не маглі не даць магчымасць замежным гасцям бліжэй пазнаёміцца з культурай і архітэктурай незнаёмай краіны. Нашы артысты наведалі Красную плошчу, Вераб’ёвы Горы, маскоўскі міжнародны дзелавы цэнтр «Масква-Сіці», старадаўнія сядзібы і іншыя мясціны.
Гродненская правда