Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал -
победитель XV конкурса "ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2017"

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
Приемная: (0152)73-55-01
Запись на приём: 73-55-66
73-55-67
Факс: (0152)72-02-32
Главная - Культура и искусство
23 октября 2017

«Любчанскі шпацыр Радзівілаў». Зазірнуць у гісторыю мелі магчымасць удзельнікі свята ў Любчы на Навагрудчыне

Напачатку мерапрыемства для ўсіх прысутных была арганізавана экскурсія. Любчанскі замак, або замак шляхцічаў Кішэк і магнатаў Радзівілаў, быў закладзены ў другой палове XVI стагоддзя на левым беразе Нёмана, недалёка ад паселішча Любча. Яго асаблівасцю з’яўляецца спляценне элементаў готыкі і рэнесансу. Да нашых дзён з чатырох баявых вежаў захаваліся толькі дзве. З 2003 года сіламі і сродкамі добраахвотнікаў пачалося аднаўленне Любчанскага замка. З гэтай мэтай быў створаны дабрачынны фонд. Работы па рэстаўрацыі абарончых умацаванняў і развіццю турызму ў рэгіёне працягваюцца.
На беразе Нёмана прысутных сустракала хлебасольная гаспадыня Альжбета, якая частавала ўсіх гасцей юшкай, зваранай на кастры. Тэатралізаванае прадстаўленне «Замак над Нёманам» больш падрабязна пазнаёміла з гісторыяй Любчанскага замка.
IMG_0879.jpg
Прыемныя ўражанні прысутным падарылі выступленні ўдзельнікаў аматарскай творчасці Любчанскага ГДК.
Народны ваенна-гістарычны клуб «Мэта» арганізаваў сярэднявяковыя гульні і стральбу з лука. Ладзіліся забавы для дзяцей і дарослых, быў арганізаваны святочны гандаль.
IMG_0944.jpgIMG_0948-1.jpgГродненская правда