Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал -
победитель XV конкурса "ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2017"

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
Приемная: (0152)73-55-01
Запись на приём: 73-55-66
73-55-67
Факс: (0152)72-02-32
Главная - Культура и искусство
2 октября 2017

“Наша культурная спадчына”: на Ашмяншчыне адкрылі тэматычны тыдзень

30 верасня ў  аддзеле культуры і вольнага часу  аграгарадка Гальшаны адбылося адкрыццё тыдня культуры “Наша культурная спадчына”. Работнікі культуры аграгарадкоў Гальшаны і Граўжышкі правялі гістарычны экскурс “Даследчык Гальшанскага краю”, прысвечаны памяці выдатнага краязнаўцы Эдуарда Корзуна. 

Гледачы разам з вядучымі Алёнай Юневіч і Любоўю Шчарбаковай прайшліся нялёгкімі жыццёвымі дарогамі, чалавека, які душой і сэрцам належаў Гальшанам — мястэчку са старадаўняй і цікавай гісторыяй. 

Вучаніцы Гальшанскай сярэдняй школы Анастасія Адашкевіч і Мілена Дулько расказалі аб ідэі Э. Корзуна – стварэнні музея вёскі, аб тым як вёўся актыўны пошук інфармацыі ў бібліятэках, архівах і музеях Беларусі, а таксама ўсяго Савецкага Саюза. Зачыталі верш Пятра Шаколы “Заўчасна адыходзяць лепшыя”, прысвечаны краязнаўцу. 

DSCN6225.jpg 

Эдуард Сямёнавіч любіў паслухаць беларускія песні, асабліва “Люблю наш край старонку гэту”, “Цячэ вада ў ярок”, “Спадчына”. Менавіта гэтыя песні  гучалі падчас мерапрыемства  ў выкананні настаўнікаў Гальшанскай дзіцячай школы мастацтваў. 

Памяць аб таленавітым настаўніку засталася і сярод калег-педагогаў, і сяброў, якія прыйшлі на мерапрыемства. Часлава Акулевіч і Валянціна Лабуніна выказалі шмат добрых слоў у адрас Эдуарда Сямёнавіча.

Напрыканцы мерапрыемства прысутным прапанавалі відэаролік фрагмента экскурсіі ў гісторыка-краязнаўчым музеі імя Э.С.Корзуна і “Літаратурная Ашмяншчына”.


Гродненская правда