Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал -
победитель XV конкурса "ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2017"

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
(для деловой переписки)
Приемная:
(0152)72-31-90
Факс: (0152)72-02-32
Делопроизводство:(0152)73-55-55
Главная - Культура и искусство
19 февраля 2019

Павозкі, коні і плеценыя кошыкі: свята Святога Уласа рыхтуюць у Луках

Пачнецца свята тэатралізаваным шэсцем. Падчас яго пройдзе конкурс на лепшае афармленне павозкі, або раней лічылі, што Святы Улас апякае свойскую жывёлу.

– Таксама мы правядзем конкурс на лепшае афармленне павозкі, – дадалі арганізатары. – Але гэта далёка не ўсе сюрпрызы. Для  гасцей будзе працаваць пляцоўка «Гульні, забавы», усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у святочнай латарэі  і паглядзець цікавы канцэрт. 
Акрамя гэтага, будзе ладзіцца кірмаш плеценых кошыкаў і вырабаў з гліны.
IMG_0318-530x353.jpg
ДаведкаЗ раніцы на «Аўласа» кожная гаспадыня пякла аладкі па колькасці хатніх жывёл, гэтыя «аладкі» павінны былі забяспечыць у будучыні здароўе і добры прыплод, зберагчы статак ад усякага зла. Мужчыны ў гэты дзень абавязкова аб'язджалі маладых коней, прычым ездзілі на іх вакол вёскі. Усім хатнім жывёлам у гонар свята даваўся лепшы корм. 
Што? Свята ў гонар Святога Уласа.
Дзе? Карэліцкі раён, аг. Лукі.
Калі? 24 лютага 12:00.