Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал -
победитель XV конкурса "ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2017"

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
(для деловой переписки)
Приемная:
(0152)72-31-90
Факс: (0152)72-02-32
Канцелярия: (0152)73-55-55
Главная - Культура и искусство
18 декабря 2018

Шчучынскія паэты прэзентавалі новыя зборнікі на літаратурнай гасцёўні ў былым княжыцкім палацы

Паэтычны зборнік “Па зямлі і па аблоках” трынаццаці шчучынскіх паэтаў, а таксама чарговы зборнік вершаў “У імя” члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Рычарда Бялячыца прэзентавалі ў былым палацы Друцкіх-Любецкіх. 

Пранікнёна і трапятка гучала жывое слова. Вершы, напоўненыя глыбокімі і шчырымі пачуццямі, любоўю да роднай краіны, Шчучына, блізкіх людзей, чыталі самі аўтары і юныя чытальнікі. Слухачы з задавальненнем дакрануліся да творчасці таленавітых землякоў Рычарда Бялячыца, Наталлі Мінкявічэне, Марыі Арловай, Віктара Гардзеева, Івана Ляўковіча, Святланы Кірылавай, Марыны Радзівон, Сяргея Шусты. Паэтычныя творы ўдала чаргаваліся з цудоўнымі музычнымі нумарамі ад лепшых дзіцячых калектываў раённага палаца творчасці дзяцей і моладзі і народнага хору польскай песні “Промень” раённага цэнтра культуры.
0002а.JPG0003.JPG0004.JPG0005.JPG
– Паэтычнае слова – гэта цудоўны інструмент для выхавання чалавечай душы, – звярнулася да ўдзельнікаў гасцёўні намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Алена Пасюта. – А сёння ў зале – пераважная большасць моладзі. Спадзяемся, паэтычныя радкі крануць сэрцы дзяцей, уздымуць патрыятычны настрой, дапамогуць інакш паглядзець на многія рэчы. Шчыра дзякую паэтам за цудоўны падарунак падчас дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”.
0015.jpg0012.JPG0016.JPG
Паэтычны салон – літаратурнае аматарскае аб’яднанне, якое сгуртавала творчых людзей розных узростаў і прафесій, рыфмуючых свае эмоцыі і пачуцці, пачаў дзейнічаць ў палацы паўгады таму. Першы паэтычны сямідзесяцістаронкавы зборнік – вынік сучасная працы трынаццаці паэтаў.
0018.JPG0019.JPG0020.JPG0022.JPG0024.JPG
А ў зборнік лаўрэата прэміі А. Дубко «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” Рычарда Бялячыца ўвайшлі не толькі шматлікія вершы і прысвячэнні, але і прыгожая метафарычная паэма “У святле палаца”. Паэтычны салон – ягонае дзіця, якое ён з любоўю песціць.