Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
(для деловой переписки)
Факс: (0152)72-02-32
Тел: (0152)73-55-55 (только по
вопросам деловой переписки)
Главная - Культура и искусство
13 января 2020

Школьны «Білет у СССР». Незвычайны музей з'явіцца ў Зэльве

“Білет у СССР” можна будзе атрымаць у Зэльве, дакладней, у музеі, што неўзабаве з’явіцца ў мясцовай санаторнай школе-інтэрнаце. Ствараецца ён з улікам вопыту арганізацыі сучасных музеяў у Беларусі, а таксама Германіі. 
 
У школе сабраны багаты матэрыял, што тычыцца Вялікай Айчыннай вайны, і пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Віктара Кашко створана музейная экспазіцыя, вядзецца праца па краязнаўстве. У многім дзякуючы гэтаму калекцыя пастаянна папаўнялася і з цягам часу выйшла за межы ваеннай тэматыкі. Таму ў калектыве вырашылі: трэба ствараць новы музей. Да справы далучыліся іншыя педагогі.
0-02-05-dcdd9a4123a7329c08e8e8f04352d413c6db4e58df921e495a7cd755eae44343_full.jpg

“Білет у СССР” пакуль працоўная назва, аднак выдатна адлюстроўвае будучы кірунак школьнага музея.
– Хацелася стварыць сучасны, цікавы для сённяшніх дзяцей музей. Аднак мы разумелі, што ведаў не хапае. Так з’явілася ідэя ўзяць удзел у адукацыйнай праграме “Музейная акадэмія”. Гэта сумесны праект фонда “Культурная спадчына і сучаснасць”, Беларускага камітэта Міжнароднага савета музеяў і Інстытута імя Гётэ ў Беларусі. І мне пашчасціла стаць адной з пятнаццаці ўдзельнікаў праекта, – распавяла настаўніца нямецкай мовы Людміла Галаско. 

Трэнінгі і семінары з удзелам беларускіх і нямецкіх экспертаў праходзілі ў розных гарадах краіны. Таксама была арганізавана 5-дзённая паездка ў Германію, падчас якой удзельнікі праекта наведалі замежныя музеі і абмяняліся вопытам з калегамі. Многія прынцыпы арганізацыі працы школьнага музея ў дзвюх краінах аказаліся падобнымі. Да прыкладу, уключэнне ў працу саміх навучэнцаў. Экскурсіі ў школьных музеях найчасцей вядуць самі вучні. 

0-02-05-20bd9bb1e32d5522b98178476bbfcf511311f0290e8d1a70c506872421d5d173_full.jpg

Яшчэ адна падгледзеная цікавостка – максімальнае ўключэнне музея ў адукацыйны працэс. Мяркуюць распрацаваць асаблівы план, які “звяжа” асобныя тэмы школьных прадметаў і часткі экспазіцыі. Невялікія экскурсіі ў музей стануць выдатным дадаткам да асобных, часта вельмі вузкіх, тэм, што вывучаюцца на ўроках геаграфіі, гісторыі, працоўнага навучання і, канешне, беларускай літаратуры. 

 У нас сабраны багаты матэрыял, але мы працягваем збор экспанатаў і будзем удзячны ўсім, хто можа падараваць нам прадметы, якія маюць адносіны да мінулага нашай краіны, у першую чаргу часоў СССР, – распавяла Людміла Галаско.
Падчас праекта “Музейная акадэмія” ўдзельнікі таксама знаёміліся з асноўнымі падыходамі ў праекціраванні экспазіцыі. Некаторыя сучасныя кірункі ў гэтай галіне таксама знойдуць адлюстраванне ў музеі.