Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал -
победитель XV конкурса "ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2017"

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
Приемная: (0152)73-55-01
Запись на приём: 73-55-66
73-55-67
Факс: (0152)72-02-32
Главная - Культура и искусство
18 октября 2017

Сваімі меркаваннямі падзяліліся навукоўцы, прадстаўнікі ўлады і гаспадары сядзібаў з гісторыяй

Досведам па тэме “Музеефікацыя каралеўскіх, магнацкіх, шляхецкіх рэзідэнцый і сядзіб” падзяліліся навукоўцы з Беларусі і Літвы. Пытанне гэта актуальнае і для Гродзеншчыны. 

 Тэма, якая сёння прапанавана для навуковай канферэнцыі, вельмі актуальная, у тым ліку і для гродзенскай зямлі. Бо Гродзеншчына – унікальны край па сваёй гісторыі, архітэктурнай спадчыне, – адзначыла падчас адкрыцця канферэнцыіпершы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Алена Клімовіч. – На сённяшні дзень у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны ўнесена 26 сядзіб і сядзібна-паркавых комплексаў. Гэта праца не спыняецца. Гэта вельмі цікавыя сядзібы знакамітых людзей. Адметна, што ў чатырох з іх працуюць музеі: у доме Баграціёна ў Ваўкавыску, былой сядзібе Міцкевічаў у Навагрудку, сядзібе Францішка Багушэвіча ў Кушлянах Смаргонскага раёна і ансамблі былога палаца Агінскіх у вёсцы Залессе Смаргонскага раёна. Тое, што ў апошнія гады музеефікавана сядзіба ў Залессі, гаворыць аб тым, што праца – магчыма, не так хутка, як хацелася б – але ідзе. 

180069362223.jpg0_14c855_e6b767ce_XL.jpgфрантишка.jpg 
6895fadc008db7b69893be4073b04cc7.jpg 

І на гэтым аб’екце яна працягваецца. Тут плануецца выканаць рэстаўрацыйныя работы гідратэхнічных збудаванняў. Заказана праектная дакументацыя на рэканструкцыю парка, былой канюшні. 

За апошні час былі адрэстаўраваны і атрымалі другое жыццё шэраг сядзіб, дзе размясцілілся аб’екты сацыяльнага прызначэння. Да прыкладу, у сядзібным доме Путкамераў у вёсцы Больценікі Воранаўскага раёна прапісаліся бібліятэка і культурны цэнтр. 

hrvobolc01-01.jpg 

Былая сядзіба Пуслоўскіх у вёсцы Гутка Слонімскага раёна выкарыстоўваецца як дзіцячы аздараўленчы лагер. 

альбертін.jpg 

Прывабным стаў пасля правядзення рамонтных і рэстаўрацыйных работ палац Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне, куды сёння штодзень з вялікім задавальненнем ходзяць маленькія жыхары горада на самыя розныя заняткі па інтарэсах. 

Паступова праводзяцца работы па захаванню і рэстаўрацыі іншых аб’ектаў. Да прыкладу, вялікія планы ёсць па выкарыстанні палацава-паркавага комплекса “Свяцк”, які сёння належыць ААТ “Санаторый “Азёрны”. З кастрычніка мінулага года там праводзяцца работы па рэканструкцыі з частковай рэстаўрацыяй і прыстасаваннем будынкаў палацава-паркавага комплексу пад шматфункцыянальны аздараўленчы комплекс «Свяцк». На левым флігелі ўжо ўмацаваны падмуркі, перакрыцці, выканана прылада маналітных лесвіц, амаль скончана рэканструкцыя даху з кладкай чарапіцы. Ідзе ўмацаванне аконных праёмаў і падрыхтоўчыя працы па вырабу аконных блокаў. У галерэі левага флігеля ўмацаваныя падмуркі, зроблены новыя перакрыцці над склепам, умацавана перакрыцце над галерэяй. Выконваюцца работы па рамонце фасада і даху. У правым флігелі праведзена ўмацаванне перакрыццяў, рэканструкцыя даху. У перспектыве плануецца частковая музеефікацыя аб’екта пасля яго адкрыцця. 

f9e02f5e078f5090a11affc7645a2c2f.jpg 

На ўзгадненні ў Міністэрстве культуры знаходзіцца праект рэканструкцыі з частковай рэстаўрацыяй будынкаў сядзібна-паркавага комплексу ў аграгарадку Падароск Ваўкавыскага раёна. 

Падароск.jpg 

Гэты комплекс знаходзіцца ў асабістай маёмасці, уласнікам былі праведзены супрацьаварыйныя работы, у наступным годзе павінен быць распрацаваны праект рэстаўрацыі самога сядзібнага дома. 

Асаблівая ўвага пры правядзенні работ на аб’ектах, са статусам гісторыка-культурных каштоўнасцей: акцэнт на максімальнае захаванне таго, што дайшло да нашых дзён. 

Умястоуских.jpg 

Да прыкладу, гэтым летам была прададзена сядзібы Умястоўскіх, што ў вёсцы Жамыслаўль Іўеўскага раёна. На дадзены момант уласнікам распрацоўваецца праектная дакументацыя на ўладкаванне часовага даху на будынак сядзіба, што, аднак, не было прадугледжана ў дагаворы куплі-продажу. Таму аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама неабходна трымаць на кантролі правядзенне ўласнікам сядзібы гэтых работ. 

Не так хутка, як таго вымагаюць умовы дагавора, ідуць работы ў Жалудку Шчучынскага раёна. 

жалудок.jpg 

Комплекс былога палаца быў прададзены тры гады таму, і за гэты час ён павінен быў стаць турыстычным аб’ектам. Варта зазначыць, што ўласнікам былі зроблены пэўныя работы: распрацаваны праект зон аховы, праведзена работа па аварыйнай кансервацыі будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад комплексу, заменены часткова дах на будынка палаца, адрамантавана ўваходная група, добраўпарадкаваны парк, а таксама распрацаваны праект па рэканструкцыі бытавога памяшкання пад гасцявы дом. У тойжа час нявырашаным застаецца пытанне па падрыхтоўцы праекта рэстаўрацыі будынку самога палаца. Гэтае пытанне знаходзіцца на кантролі мясцовых органаў улады. 

Таксама ў бліжэйшы час павінен быць вызначаны лёс яшчэ шэрагу палацаў і сядзіб. Сярод іх – сядзібна-паркавы комплекс “Панямунь”, палац Радзівілаў у Дзятлаве, палац Храптовічаў у вёсцы Шчорсы Навагрудскага раёна, фрагменты былой сядзібы ў вёсцы Вердамічы і сядзіба ў Поразава, што на Свіслаччыне, і іншыя. 

428ac9d34eb96fc1e5bcb5b20442d7d1.jpgпорозово.jpg 

Як яны могуць быць выкарыстаны, што для гэтага неабходна зрабіць у першую чаргу, абмяркуюць вучоныя падчас канферэнцыі ў ГроднеГродненская правда