Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал -
победитель XV конкурса "ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2017"

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
(для деловой переписки)
Приемная:
(0152)72-31-90
Факс: (0152)72-02-32
Канцелярия: (0152)73-55-55
Главная - Культура и искусство
3 марта 2018

Свята маленькіх беларусаў і беларусачак адбылося ў Лідзе

З чаго пачынаецца Радзіма?.. Многія з дарослых, чыё дзяцінства выпала на савецкія часіны, успомняць: “з карцінкі ў тваім буквары…” Так. Але, калі задумацца, яна пачынаецца яшчэ і з роднага слова, песні, казкі, з родных традыцый. Вучыцца ўсяму, вядома, чалавек павінен ў сям’і. Але вучаць гэтаму і ў дзіцячых садках. Любоў да ўсяго роднага прывіваюць выхаванцам у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г. Ліды. Ды так паспяхова, што ў маленькіх беларусаў і беларусачак варта павучыцца нават некаторым дарослым! Упэўніўся ў гэтым карэспандэнт “Лідскай газеты”, што пабываў на вячорках, якія ладзілі яны для сваіх тат.
Спытаеце, чаму для тат? Ды таму што менавіта тат прыцягваюць да сваёй выхаваўчай дзейнасці педагогі цэнтра развіцця, на гэту актуальную дзейнасць апошнім часам робяць акцэнт метадысты і спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Да таго ж таты ў выхаванцаў падабраліся самыя незвычайныя. Напрыклад, ёсць сярод іх – сапраўдны каваль, што прыручыў жалеза, ганчар, што з гліны вырабляе посуд. Таты валодаюць майстэрствам, якім спрадвеку займаліся іхнія і нашыя продкі. Справы рук упрыгожваюць іх.
Але – зазірнём на вячоркі. На прыгожай беларускай мове сваімі чыстымі галасамі дзеці спявалі такія блізкія і родныя “Касіў Ясь канюшыну”, “Чаму ж мне не пець” “Юрачка” і іншыя песні. Сыпалі прыказкамі ды прымаўкамі, жартамі ды пацешкамі. Пад беларускую народную музыку танчылі і гулялі. Дзея адбывалася ў імправізаванай хаце, а нібыта ўяве. Усё было так натуральна, да дробязей (печ, прыбраны ложак, лава і стол, куфар, караўлодак і г.д.), а акцёрская ігра добрай цётачкі гаспадыні (ў ролі яе выступіла таленавіты педагог, выхавальніца Рамуальда Францаўна Сцепаненка) і Лявоніхі такой ненаігранай, што закрадвалася сумненне, ці не запрошаныя артысты выконваюць іх ролі. Уражанне было тым мацней, што нават самі дзеці выконвалі свае ролі вельмі непасрэдна. Эмоцыі радасці, ажыўлення, захаплення змяняліся, а галоўнае – былі жывыя на іх тварах!
2.jpg
Быццам адно імгненне праляцеў час. Убачанае не магло пакінуць раўнадушным нікога. Не толькі гледачоў, якія атрымалі асалоду, але і саміх удзельнікаў, якія, адыходзячы з татамі і мамамі дахаты, радасна шчабяталі па-беларуску.
4.jpg
– У нашым цэнтры шмат робіцца дзеля рознабаковага развіцця дзяцей. І ў першую чаргу – іх патрыятчынага выхавання, – адзначае намеснік загачыка па асноўнай дзейнасці Ірына Шут. – Дзейнічае адукацыйная ініцыятыва “Цікава вывучаем беларускую мову”, кіраўніком якой і з’яўляецца “цётачка гаспадыня” Рамуальда Францаўна Сцепаненка, дзе іх вучаць іх роднай мове і родным традыцыям. Вынік – відавочны.  
11.jpg
...Між тым, пасля вячорак вячоркі яшчэ не скончыліся. Для педагогаў распачалася гульня ў народным стылі, а насамрэч – педагагічная майстэрня, дэманстрацыя вопыту. Мяне, як назіральніка, не пакідала ўражанне, што ў гэтай дашкольнай установе, свайго роду творчай лабараторыі, адбывалася нешта важнае і вялікае – з тэорыі станавілася практыкай майстэрства выхавання такіх незвычайных звычайных маленькіх беларусаў і беларусачак, шчаслівых ў сваім родным асяроддзі дзяцей.
31.jpg44.jpg
"Лідская газета"