Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал -
победитель XV конкурса "ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2017"

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
(для деловой переписки)
Приемная:
(0152)72-31-90
Факс: (0152)72-02-32
Делопроизводство:(0152)73-55-55
Главная - Культура и искусство
21 января 2019

Трэйлер да кнігі. Школьнікі і навучэнцы Гродзенскай вобласці ў мультымедыйнай форме прадставілі творы беларускіх аўтараў

На Гродзеншчыне прайшоў цікавы і займальны конкурс буктрэйлераў «Мой родны кут, як ты мне мілы…», удзельнікамі якога сталі больш за сотню творчых работ юных жыхароў вобласці.
Іх аўтары звярнуліся да творчасці класікаў беларускай літаратуры, жыццё і творчасць якіх звязана з Гродзеншчынай, а таксама да рыфмаванага і празаічнага слова пісьменнікаў-землякоў, што пішуць на беларускай мове сёння.
– Прадстаўленыя на конкурс буктрэйлеры выкананы ў самых розных жанрах і тэхніках. Гэта мультфільмы і анімацыі, слайд-шоў і відэафільмы, відэапастаноўкі і нават рэкламныя ролікі, – расказала галоўны спецыяліст аддзела агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Ірына Малевіч. – Усе яны яскрава і змястоўна раскрываюць сэнс выбраных твораў і, безумоўна, запрашаюць іншых далучыцца да чытання.
Плануецца, что вынік так званай творчай праекцыі слова ў мультымедыйную плоскасць убачаць і ацэняць не толькі члены журы, але і тысячы дзяцей. Работы канкурсантаў пакажуць на пазакласных мерапрыемствах у школах Прынёмання.
Што тычыцца вынікаў, якія прынята падводзіць у конкурсах, па меркаванню членаў журы, найбольш тэхнічна якасна і змястоўна былі выкананы работы вучняў Слонімскага, Карэліцкага, Воранаўскага раёнаў.
Малодшымі пераможцамі ў адной з намінацый сталі Ульяна Гусарава і Паліна Юхневіч з Жырмунскай сярэдняй школы. Увагу пяцікласніц Воранаўскага раёна прыцягнула кніга «Казкі-чамучкі» Ганны Скаржынскай-Савіцкай.
1020163119.jpg
– Гэты зборнік – сапраўдная скарбонка пазнавальных казак, пад вокладкай якой чытач знойдзе разгорнутыя і цікавыя адказы на пытанні. Напрыклад, чаму Васілёк жыве ў жыце, а Зязюля – ў ходзіках, чаму матылёк стаў Крапіўнікам і Сланечнік падобны на Сонца, – падзялілася Паліна Юхневіч. – Вынікам сваей працы засталіся задаволеныя, а яшчэ больш радасці даставіла навіна пра перамогу ў конкурсе.
Дзвюххвілінны ролік школьніцы рыхтавалі два дні і не абышліся без памочнікаў. Аператарам стаў старэйшы брат адной з іх, а ў кадры буктрэйлера-пераможцы маляваныя кніжныя сцэны агучвае голас дыктара. 
Сярод вучняў старэйшых класаў лепшымі сталі буктрэйлеры адзінадцацікласнікаў сярэдняй школы гарадскога пасёлка Мір і Слонімскага раённага ліцэя. Пераможцам яшчэ ў адной намінацыі стала праца навучэнцаў Навагрудскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. У аснове апошняй – твор Леаніда Дайнекі «Жалезныя жалуды».