Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал -
победитель XV конкурса "ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2017"

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
(для деловой переписки)
Приемная:
(0152)72-31-90
Факс: (0152)72-02-32
Делопроизводство:(0152)73-55-55
Главная - Культура и искусство
20 февраля 2019

Тыдзень беларускай мовы у школах: тэатралізаваныя гульні-віктарыны, танцы пад родныя матывы і агульныя дыктоўкі

Школьнікі Гродзеншчыны адправяцца ў цікавыя падарожжы па старонках беларускіх кніг, станцуюць пад беларускія матывы і напішуць агульную дыктоўку 

На гэтым тыдні цэлы шэраг святочных мерапрыемстваў у школах будзе прымеркаваны да Дня беларускай мовы. Ва многіх установах адукацыі вобласці пройдуць агульныя дыктоўкі, конкурсы чытальнікаў вершаў і выканаўцаў музычных твораў на вершы беларускіх пісьменнікаў, а таксама ўласных твораў, прысвечаных мове. Будуць арганізаваны кніжныя выставы, прысвечаныя творчасці пісьменнікаў-юбіляраў, і конкурсы малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў. Сустрэнуцца хлопчыкі і дзяўчынкі з пісьменнікамі Гродзеншчыны. 

Не выпадкова менавіта 21 лютага – у Міжнародны дзень роднай мовы – будзе дадзены старт абласному этапу конкурсу відэаролікаў “У краіне роднай мовы”. Аддаць свой голас у падтрымку адной з творчых работ школьнікаў можна будзе на сайце grodnonews.by. 

b726eea79cab96272c9c5274189297d8.JPG 

– Жыхароў абласнога цэнтра ў Дзень беларускай мовы запрашаем на тэатралізаваную гульню-віктарыну ў СШ №32, – паведамілагалоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Ірына Малевіч.  Таленавітая, улюбёная ў беларускую мову моладзь – вучні сярэдніх школ №32 i №34, студэнты педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы – у ролі знакамітых беларускіх пісьменнікаў прапануюць удзельнікам мерапрыемства крэатыўныя творчыя заданні. 

Юныя лідчане ў СШ №16 адправяцца ў займальнае падарожжа з прыпынкамі на тэматычных станцыях, дзе іх чакае флэшмоб, майстар-клас, віктарына і беларускія гульні, а таксама прадстаўленне батлейкі і нават экскурс у этнаграфічны музей установы. 

Вучні і настаўнікі сярэдняй школы №3 у Мастах 21 лютага запрашаюць на свята “Размаўляй па-беларуску!”. З раніцы ў школе будуць гучаць песні на беларускай мове, кожны жадаючы зможа паўдзельнічаць у акцыі “Пішам дыктант разам”, наведаць школьны музей і пачаставацца стравамі нацыянальнай кухні. 

d1aa562e6e54fef5f64c2a746a75db7b.JPG 

У Лунненскай сярэдняй школе імя Івана Шарамета жыхарам Мастоўскага раёна прапануюць стаць удзельнікамі своеасаблівага тэлепадарожжа. Удзельнікі вандроўкі не толькі пазнаёмяцца з беларускамоўнымі тэлеперадачамі “Размаўляем па-беларуску”, “Беларуская кухня”, “Шукаем шэдэўры”, “Беларускі хіт-парад”, “Хата на хату”, але і правераць сваё веданне беларускай мовы.