Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал -
победитель XV конкурса "ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2017"

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
Приемная: (0152)72-31-90
Запись на приём: 73-55-66
73-55-67
Факс: (0152)72-02-32
Главная - Культура и искусство
23 октября 2017

У аграгарадку Вярэйкі Ваўкавыскага раёна было праведзена свята “Восеньскі кірмаш”

21 кастрычніка ў аграгарадку Вярэйкі Ваўкавыскага раёна на пляцоўцы зоны адпачынку ў рамках агляду-конкурсу брэндавых мерапрыемстваў “Мой родны кут” аддзелам культуры і дасуга “Вярэйкаўскі Дом культуры” было праведзена свята “Восеньскі кірмаш”.
З ранку ў Вярэйках на пляцоўцы гучала вясёлая музыка, усе спяшаліся на кірмаш. Прыгожыя, рознакаляровыя арэлі з маляванымі конікамі яшчэ здалёку прыцягвалі да сябе ўвагу. Цыганы з мядзведзем, танцы, забавы, аукцыёны, вясёлыя спаборніцтвы, атракцыёны, гульневая праграма “Без капусты – пуста”. Каларытныя гаспадыні ўздымалі настрой гандлярам і пакупнікам, зазывалі ўсіх на вясёлае і шчодрае свята восені.
На працягу усяго мерапрыемства жыхары і госці маглі набыць патрэбную прадукцыю, якую прывезла на продаж сельскагаспадарчае прадпрыемства РСКУП “Ваўкавыскае”, уласныя прадпрымальнікі з суседніх раёнаў і мясцовыя жыхары.
На кірмашы была прадстаўлена прадукцыя на розны густ: гародніна, садавіна, зерне, мёд, рыба, сыры, вырабы народных промыслаў. Тут можна было пачаставацца гарачым чаем з блінамі, паслухаць выступленні артыстаў. 
Агульным меркаванні кірмаш атрымаўся на славу.