Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал -
победитель XV конкурса "ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2017"

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
Приемная: (0152)72-31-90
Запись на приём: 73-55-66
73-55-67
Факс: (0152)72-02-32
Главная - Культура и искусство
8 февраля 2018

Запрашаем на выстаўку студый выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Святло нашае душы”!

Адкрыццё тэматычных выставак у рамках Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест” – гэта добрая традыцыя, якая ўжо не адзін год прыцягвае ўвагу сапраўдных прыхільнікаў мастацтва.
5 лютага  Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адкрылася абласная выстаўка студый выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Святло нашае душы”. Мерапрыемства пачалося з выступлення дзіцячага хору Нядзельнай школы Царквы Сабора Усіх Беларускіх Святых г. Гродна пад кіраўніцтвам рэгента Веры Міхайлаўны Севярын.
Ганаровым госцемна выстаўцы стаў настаяцель Свята-Уладзімірскай царквы г. Гродна, протаіерэй Аляксандр Велісейчык, які павітаў усіх прысутных і расказаў аб мерапрыемствах, якія адбудуцца ў рамках XVIIМіжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест”.
Выступленне ансамбля духавенства Гродзенскай епархіі пад кіраўніцтвам дыякана Дзмітрыя Шэпелевастварыла ў глядзельнай зале асаблівую атмасферу духоўнасці, узнёсласці і замілавання. – Для нас выстаўкі, прысвечаныя “Каложскаму Благавесту”, сталі ўжо традыцыйнымі. І хоць кожны год яны маюць розныя назвы, іх нязменна аб’ядноўвае адзіная мэта – дапамагчы дзецям увасобіць ў творчасці тое святло, якое ззяе ў іх душах.
Задача дарослых – дакрануцца да гэтай шчырасці дзіцячых сэрцаў, – слушна зазначыла дырэктар Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Дземянчук Ірына Дзмітрыеўна і запрасіла гасцей у выставачную залу. На сёлетняй выстаўцы “Святло нашае душы” прадстаўлены лепшыя работы ўдзельнікаў 14 узорных і народных студый выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва г. Гродна, Ашмянскага, Ваўкавыскага, Навагрудскага, Слонімскага, Лідскага раёнаў, а таксама аматарскага аб’яднання майстроў народнай творчасці “Каляровая альтанка” Навагрудскага раённага Цэнтра рамёстваў.
Мастацкае фота прадэманстравала народная кінафотастудыя Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку. Наведвальнікі выстаўкі пазнаёміліся з вытанчанымі работамі майстра выцінанкі-выбіванкі Наталлі Аляксандраўны Клімко – дырэктара Навагрудскага раённага Цэнтра рамёстваў. Традыцыі вырэзвання з паперы ў Навагрудскім раёне – гэта элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці, які ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Разнастайнасць мастацкіх накірункаў і тэхнік, багацце колераў і вобразаў, дзіцячая непасрэднасць і чысціня – госці мерапрыемства былі прыемна ўражаны здольнасцямі юных талентаў. Кожны жадаючы можа наведаць выстаўку да канца лютага.