Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал -
победитель XV конкурса "ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2017"

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
Приемная: (0152)72-31-90
Запись на приём: 73-55-66
73-55-67
Факс: (0152)72-02-32
Главная - Экономика
1 августа 2017

Кітайскія бізнесмены зацікаўлены ў імпарце мясной прадукцыі з нашага рэгіёна

ААТ "Гродзенскі мясакамбінат" наведалі прадстаўнікі Асацыяцыі вытворцаў мясной прадукцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі. У складзе дэлегацыі буйныя аператары мяснога рынку Паднябеснай. Бізнесмены сустрэліся з кіраўніцтвам прадпрыемства, наведалі цэхі, пазнаёміліся з лінейкамі прадукцыі і тэхналогіяй вытворчасці. 

Гэта сустрэча – адзін з этапаў двухбаковых перамоў па пастаўках гродзенскай ялавічыны на рынак Кітая. Крыху больш за месяц таму камбінат наведалі прадстаўнікі галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення па кантролю якасці, інспекцыі і каранціну КНР. Тады ў зону наведвання трапілі ўсе этапы ад прыёмкі жывёлы да кантролю якасці выпускаемай прадукцыі. 

– Замежныя аўдытары пацвердзілі адпаведнасць вытворчасці ўсім патрабаванням санітарных правілаў і нормаў і далі высокую ацэнку яе арганізацыі на прадпрыемстве. Адзначылі, што ў нашага мясакамбіната ёсць вялікія шанцы пастаўляць прадукцыю на кітайскі рынак. Падчас цяперашняй сустрэчы размова вялася больш прадметна. Абмяркоўваліся не толькі магчымасць экспарту мясной прадукцыі, у прыватнасці ялавічыны, але і аб'ёмы і кошты на пастаўкі, лагістыка, – адзначыў генеральны дырэктар ААТ "Гродзенскі мясакамбінат" Анатоль Грышук. – Як член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу ведаю, якое значэнне надае развіццю сувязяў з Кітаем беларускі парламент. І наша прадпрыемства будзе працаваць у гэтым накірунку. 

Магутнасці ААТ "Гродзенскі мясакамбінат" дазваляюць у дзень вырабляць 130 тон мяса на костцы, 100 тон каўбасных, у тым ліку 25 тон сыравэнджаных, вырабаў. Усяго на камбінаце вырабляецца больш за 450 відаў прадукцыі. Звыш 60 працэнтаў экспартуецца ў Расію, на рынкі Казахстана, Азербайджана і іншых краін. 

Дэлегацыя Асацыяцыі вытворцаў мясной прадукцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі наведала беларускія мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы ў рамках тура, арганізаванага гандлёва-інвестыцыйнай кампаніяй мясной прамысловасці "Вялікі Шаўковы шлях". Бізнесмены пабывалі на камбінатах у Пінску, Магілёве і Брэсце, мясакансервавым камбінаце ў Бярозе. Падчас рабочых сустрэч таксама абмяркоўваліся пытанні інвесціравання ў мясаперапрацоўку, праекты па развядзенні буйной рагатай жывёлы, вытворчасці кармоў.
Гродненская правда