Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал -
победитель XV конкурса "ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2017"

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
Приемная: (0152)73-55-01
Запись на приём: 73-55-66
73-55-67
Факс: (0152)72-02-32
Главная - Наука и образование
2 августа 2017

Выпускніца смаргонскай школы стала бронзавым прызёрам міжнароднай алімпіяды


З 23 па 30 ліпеня ў горадзе Кавентры ў Англіі праходзіла XXVIII Міжнародная алімпіяда па біялогіі. У склад зборнай Беларусі ўвайшла выпускніца СШ №5 горада Смаргоні Паліна Тумаш. Усяго прынялі ўдзел у алімпіядзе чацвёра прадстаўнікоў Беларусі, і ўсе вярнуліся дадому не з пустымі рукамі – у скарбонцы ўзнагарод 3 «бронзы» і адзін сярэбраны медаль. Трое мінчан і наша Паліна ў панядзелак прызямліліся ў Нацыянальным аэрапорце.
 

– Любоў да біялогіі – гэта тое, без чаго не магу ўявіць сваю дачку, – падзяліласямама выпускніцы смаргонскай школы Ларыса Тумаш. – Па выніках рэспубліканскай алімпіяды (дыплом II ступені) без уступных выпрабаванняў Паліна залічана на лячэбны факультэт сталічнага медуніверсітэта, а прызавое месца на міжнароднай алімпіядзе яшчэ раз сведчыць аб тым, што дачка абрала правільны кірунак. 

Захапілася біялогіяй Паліна з шостага класа. Любоў да прадмета, па словах дзяўчыны, прывіла ёй педагог Святлана Піліпчук. 

– За 19 гадоў працы ў сярэдняй школе №5 Святлана Рыгораўна падрыхтавала больш за 70 прызёраў розных этапаў рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі, а поспех Паліны дапоўніў гэты пералік прызавым месцам алімпіяды міжнароднага ўзроўню, – распавяла намеснік дырэктара СШ №5 Смаргоні Алена Мальцава. – За сваю працу Святлана Рыгораўна ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, заахвочана спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў за асабісты ўклад у работу з адоранымі навучэнцамі. 

Веды Паліна чэрпала не толькі падчас урокаў і з падручнікаў. Яна прымала ўдзел у канферэнцыях, праходзіла навучанне на практычных занятках па біялогіі ў цэнтры дадатковай адукацыі «Альтэрнатыва» пры БДПУ імя Максіма Танка і на біялагічным факультэце Белдзяржуніверсітэта. Удзельнічала ў першай дыстанцыйнай алімпіядзе па экалогіі сярод вучняў IX-XI класаў пры факультэце біялогіі і экалогіі, навучальных вэбінарах Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Акрамя таго, пры падрыхтоўцы да алімпіяды выкарыстоўвала блогі выкладчыкаў БДУ.