Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал -
победитель XV конкурса "ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2017"

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
Приемная: (0152)73-55-01
Запись на приём: 73-55-66
73-55-67
Факс: (0152)72-02-32
Главная - Медицина и здравоохранение
16 октября 2017

Гродзенскiя аптэкi. Погляд праз стагоддзi

Заканчэнне. Пачатак тут. 

«Фарная аптэка» 


У пісьмовых крыніцах аптэка езуітаў згадваецца з 1687 года. Верагодна, яна знаходзілася ў адным з пакояў калегіума езуітаў і прызначалася для патрэб навучэнцаў, настаўнікаў ды манахаў. У 1709 годзе на купленым у гарадскога магістрата ўчастку езуіты пабудавалі для аптэкі спецыяльны аднапавярховы будынак з выхадам на рыначную плошчу для доступу жыхароў горада. У 1763 го-дзе дабудаваны другі паверх будынка на ўласныя сродкі езуіта Эдэра, які пазней стаў аптэкарам. З 1773 года аптэка была перададзена для забеспячэння эканоміі лекамі ды фактычна стала часткай Гродзенскай медыцынскай акадэміі, дырэктарам якой быў прафесар медыцыны Ж.-Э.Жылібер. 

Пасля таго, як Гродна ўвайшло ў склад Расійскай імперыі, будынак аптэкі быў перададзены ў асабістую ўласнасць аптэкару Годфрыду Шмідту, які з’яўляўся каралеўскім райцам. У 1789 годе ён купіў пляц, на якім для патрэб аптэкі вырошчваў розныя расліны: італьянскі ўкроп, сунічную спаржу і іншыя расліны. З 1817 па 1835 год арандатарам і ўладальнікам аптэкі з’яўляўся Фрыдэрык Шэдэ – аптэкар, які займаўся дабрачыннай дзейнасцю. Пасля яго смерці ў 1863 годзе дазвол на адкрыццё аптэкі атрымаў Іван Адамовіч. У час паўстання 1863 года працай аптэкі кіраваў яе арандатар – правізар Адольф Шмідт, які па абвінавачанні ў забеспячэнні паўстанцаў лекамі быў высланы ў Томскую губернію. Пасля смерці ў 1870 годзе Івана Адамовіча ўладальнікам аптэкі стаў доктар медыцыны Адам Адамовіч. У 1881 годзе па завяшчанні братоў Адамовічаў яна стала ўласнасцю евангелічна-лютэранскай абшчыны. Але ў знак пашаны да былых уладальнікаў аптэкі яна яшчэ доўга насіла назву «аптэкі Адамовічаў». Існавала нават стыпендыя Адамовіча, якая выплачвалася навучэнцам мясцовай гімназіі. 

11.JPG 

Будынак моцна пацярпеў падчас пажару ў 1885 годзе, пасля чаго ў 1887 годзе быў перабудаваны Гродзенскім дэканам Элертам. 
З 1885 па 1903 год аптэку арандаваў правізар К.Стэфаноўскі, які быў дзеячам Польскай рабочай партыі «Пралетарыят». У гэты час неаднойчы наведваў нелегальныя сходкі ў аптэцы паплечнік Стэфаноўскага памочнік аптэкара з Коўна М.Войніч, які з’яўляўся прататыпам вобраза Артура  – героя рамана «Авадзень». 

З 1905 па 1939 год аптэкай кіраваў правізар Эдуард Стэмпнеўскі (прэзідэнт Гродна ў 1922-1927 гадах). Подчас Другой сусветнай вайны ён быў арыштаваны і загінуў у канцлагеры ў 1944 годзе. 

З 1944 па 1950 год у гэтым будынку працавала дзяржаўная аптэка №3 пад кіраўніцтвам А.Трапп-Крынскага. 

У 1988 годзе будынак быў прызнаны помнікам гісторыі рэспубліканскага значэння. Памяшканні першага паверху па рашэнні гарвыканкама былі перададзены фірме «Біятэст», якая адкрыла тут «Аптэку-музей». 

Дзяржаўная аптэчная служба, якая працягвае гісторыю аптэчнай справы на Гро-дзеншчыне ўжо больш за 75 гадоў, прыняла рашэнне аб адкрыцці музейнай экспазіцыі пра аптэчную справу ў адной з найстарэйшых аптэк горада №3 па вуліцы Антонава.
Гродненская правда