Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал -
победитель XV конкурса "ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2017"

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
Приемная: (0152)73-55-01
Запись на приём: 73-55-66
73-55-67
Факс: (0152)72-02-32
Главная - Общественные организации
26 июля 2017

Гродзенскія актывісты паўдзельнічаюць у міжнародным маладзёжным лагеры «Бе-Lа-Русь — 2017»

30 прадстаўнікоў абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі прымуць удзел у міжнародным маладзёжным лагеры «Бе-Lа-Русь — 2017», які пройдзе 27 – 30 ліпеня на Віцебшчыне. Вось ужо чвэрць стагоддзя Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Расійскі саюз моладзі і Саюз за прагрэс моладзі Латвіі збіраюць у лагеры самую актыўную моладзь трох краін. Палатачны гарадок размесціцца у Верхнядзвінскім раёне на Віцебшчыне недалёка ад Кургана Дружбы, насыпанага ў 1959 годзе ў памяць аб баявой садружнасці партызан Беларусі, Расіі і Латвіі. 

Удзельнікамі лагера стануць каля 600 чалавек. Беларусь прадставіць дэлегацыя ў складзе 250 актывістаў БРСМ з усіх рэгіёнаў краіны. Ад Гродзеншчыны паедуць лідэры раённых і гарадской арганізацый Саюза моладзі, а таксама актывісты маладзёжнага руху, якія складуць каманду «Гародня». 

Чатырохдзённая праграма лагера ўключае адукацыйныя заняткі, займальныя спаборніцтвы, конкурсы і інтэлектуальныя гульні. Маладыя людзі будуць змагацца за перамогу ў чэмпіянатах па футболе і валейболе, у перацягванні каната.  Творчыя здольнасці і артыстызм давядзецца праявіць у конкурсах «Бе-La-Рускія зоры». У лагеры будзе працаваць фотавыстава  «25 гадоў разам: Лагер «Бе-La-Русь» вачыма…». 

Важнае месца ў праграме лагера адводзіцца мерапрыемствам патрыятычнай накіраванасці. Моладзь прыме ўдзел у мітынгу памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны, ускладзе кветкі да манумента камсамольцам, якія прымалі ўдзел у падпольным руху. 

Дарэчы, у гэтым годзе міжнародны маладзёжны лагер праходзіць под дэвізам «Насустрач Сусветнаму фестывалю моладзі і студэнтаў».Гродненская правда