Новости региона
Главная / Новости / Новости региона

Батлейка ў фармаце хэнд-мэйд. Як вучні і настаўнікі гродзенскай школы стварылі батлеечны тэатр і збіраюцца на гастролі

28.12.2018
Новости региона
Такімі словамі заклікалі вучні сярэдняй школы №  6 г. Гродна гледачоў у актавую залу на прагляд батлеечнага спектакля “Цар Ірад”.

Нагодаю для прадстаўлення сталі і свята Нараджэння Хрыстова, і раённы фестываль-конкурс батлеечных тэатраў ”Рождественские кружева” і дзень нараджэння школы – ёй споўнілася 93 гады.
 – Прапанову аб стварэнні батлеечнага тэатра падтрымалі ў першую чаргу бацькі, – гаворыць Ганна Адамоніс, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце. – Да праекту далучыліся ўсе: і вучні, і іх бацькі, і настаўнікі. Неабыякавых не было.
1ccc9d733266bfda67f4b0428798c04d.jpg
І справа закіпела. Саму канструкцыю батлейкі зрабіў Аляксандр Мадзіенкаў разам з Аляксандрам Шчэрбікам.
Яркія дэкарацыі, роспіс батлейкі і лялек – справа рук Дар’і Пестуновай, Вольгі Якімовіч  і вучняў школы.
– Гэта наша батлейка. Мы яе зрабілі разам. Усе ўклалі душу ў кожны мазок фарбы. Таму так добра атрымалася! – гавораць вучні школы.
Пасля заняткаў вучні з задавальненнем вучылі ролі, асвойвалі тэхніку працы з лялькамі, удасканальвалі акцёрскія здольнасці.
3c64b371e4f7e74dc70ae5d4de35062a.jpg43e972091bbe39291115fd8b9441c0ff.jpg
Першы спектакль “Цар Ірад”, прысвечаны Нараджэнню Хрыста ставілі па сцэнарыю, які напісала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Марына Аляхновіч. 
Музычнае афармленне, якое ўдала дапаўняла і падтрымлівала ўсе асаблівасці сцэнічнага дзеяння, падабрала настаўніца музыкі Святлана Шэматульская.
Сюжэт, дзеянне на сцэне батлейкі і вера ў найвышэйшую справядлівасць нікога не пакінулі абыякавымі.
3c10c57b2c9d9d158d20dfb2639a3ce2.jpg545779e542b3e04686da7530de8365b1.jpg
Дзякуючы мабільнасці батлейкі вучні збіраюцца выступаць са спектаклямі для выхаванцаў дзіцячых садкоў, пацыентаў бальніц.
fc473248eb87f8ced262710334d35b79.jpg
Гэта, між іншым, не толькі падорыць іскрынку радасці другім людзям, але і дасць магчымасць папулярызаваць і беларускую мову і культуру, у прыватнасці беларускае народнае тэатральнае мастацтва.
Служба информации «ГП»
К списку