Новости региона
Главная / Новости / Новости региона

Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” крочыць па Дзятлаўшчыне. Работнікі жылкамунгаса наведалі Дзіцячы дом сямейнага тыпу

08.01.2020
Новости региона
4 студзеня хлопцаў і дзяўчынак з Дзіцячага дома сямейнага тыпу Марыны і Аляксандра Шэлегаў наведалі Дзед Мароз і Снягурка з Дзятлаўскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Без падарункаў не застаўся ніхто: работнікі жылкамунгаса падарылі дзецям цацкі і салодкія падарункі. Гаспадары дома, у сваю чаргу, уручылі гасцям календары.

2.jpg3.jpg

Дзеці з задавальненнем разглядалі падарункі, чыталі Дзядулі Марозу вершы, дзякавалі дарослым за цацкі і прысмакі. У канцы свята гаспадары падзякавалі Дзеду Марозу і Снягурцы за візіт, віншаванні, падарункі і запрасілі іх сфатаграфавацца каля навагодняй ёлкі.
#Гродненщина: Наши дети
К списку