Новости региона
Главная / Новости / Новости региона

Матрыца ад урача, праект з трыснёгам i энергааўдыт. Хто прадставіць Гродзеншчыну ў Мінску на конкурсе “100 ідэй для Беларусі”

03.01.2020
Новости региона
Дзясяткі маладых наватараў і каля трыццаці інавацыйных праектаў – абласны этап рэспубліканскага конкурсу маладзёжных праектаў “100 ідэй для Беларусі” выдаўся надзвычай цікавым. Бо ўжо напрацягу многіх гадоў канцэнтруе вакол сябе лепшыя розумы краіны, з’яўляючыся выдатнай пляцоўкай для вылучэння ідэйнымі маладымі людзьмі цікавых, а часам і зусім неардынарных ініцыятыў. Пра свае наватарскія канцэпцыі, магчымасці іх практычнай рэалізацыі распавядаюць тыя, каму ў хуткім часе трэба будзе абараняць гонар вобласці на рэспубліканскім этапе конкурсу.

 Аляксандр ГЛУТКІН, дацэнт кафедры дзіцячай хірургіі ГрДМУ:

глуткин.jpg– У гэтым годзе на маладзёжным конкурсе “100 ідэй для Беларусі” прэзентаваў адразу два праекты. Адзін з іх – інавацыйная гідрагелевая матрыца для раневых павязак і касметычных сродкаў. Яна ўяўляе сабой стэрыльны, празрысты, эластычны і досыць трывалы біяматэрыял, які валодае астуджальнай здольнасцю. Дзякуючы гэтай асаблівасці выкарыстоўваць такую павязку можна, напрыклад, пры аказанні першай дапамогі пры апёках, а ў касметалагічных мэтах – у якасці патчаў. Калі мы кажам пра прымяненне ў медыцынскіх мэтах, то такая матрыца з'яўляецца эфектыўнай перашкодай для бактэрый, яна мяккая і эластычная, добра прылягае да раны і бязбольна выдаляецца з яе, таксама дае магчымасць лёгка апрацоўваць пашкоджаннілекавымі сродкамі. Распрацоўка з'яўляецца біялагічна чыстым прадуктам, таму не выклікае алергічных рэакцый. Ужываючы матрыцу ў якасці касметалагічнага прадукту, гаворым пра такую перавагу, як шматразовасць. Эластычнасць патчаў забяспечвае максімальна шчыльны кантакт са скурай. Гэта ўзмацняе пранікненне актыўных кампанентаў як з самой матрыцы, так і папярэдне нанесеных на скуру. Ужо на дадзеным этапе гэтая распрацоўка лепш па характарыстыках, чым замежныя аналагі. Да таго ж танней. Пакупка павязкі памерам 10х12 сантыметраў абыдзецца прыкладна ў два даляры.
Караліна БАГДАНОВІЧ, педагог-псіхолаг сярэдняй школы №2 г.п. Зэльва:

богданович.jpg– Наша ідэя – выкарыстоўваць трыснёг для атрымання паперы належыць настаўніцы хіміі нашай школы Наталлі Гром. Ра-ней яна вывучала ўласцівасці трысняговай паперы, яе ўзаемадзеянне з фарбавальнікамі і рознымі дадаткамі і стварыла праект “Znova”. Мы яго развіваем у тандэме настаўнікаў і школьнікаў, спрабуючы ўдасканаліць тэхналагічны працэс, палепшыць якасць канчатковага прадукту. Спадзяемся, што такая эка-вытворчасць абавязкова набудзе папулярнасць і ў хуткім часе ўжыванне трыснёга ў цэлюлозна-папяровай прамысловасці дасць маг-чымасць атрымліваць дадатковыя аб’ёмы друкаванай паперы.
Пераваг у методыкі багата. Па-першае, такая папера біяраскладальная, яна вырабляецца на аснове прыроднай сыравіны, якая, да таго ж, расце паўсюдна. Даступнасць – гэта другі плюс. З кожным годам патрэба ў паперы павялічваецца, а запасы драўніны, з якой яе атрымліваюць, памяншаюцца. Аднаўленне высечаных лесасек адбываецца праз 50–100 гадоў, у той час як расліны трыснёгааднаўляюцца двойчы ў год. Да прыкладу, для таго, каб вырабіць ліст паперы сярэдняй шчыльнасці фарматам А4 досыць 25 грамаў сыравіны.
У наступным трысняговую паперу можна выкарыстоўваць пры вырабе сувенірнай прадукцыі – арыгінальных паштовак, крэатыўных вырабаў, папяровых пано. Афарбаваная натуральнымі прыроднымі кампанентамі – сокам буракоў, морквы, парэчкі, такая папера выглядае яшчэ больш прывабнай, а вырабы з яе – незвычайней.

 Паліна ХЛАНЬ, вучаніца 8 “В” класа сярэдняй школы №11 імя генерала арміі А.І. Антонава Гродна:

хлань.jpg– Праект “Гуляй-вывучай!” Стаў увасабленнем маіх назіранняў. Аб турыстычнай прывабнасці Гродзенскага рэгіёну гавораць часта, шмат і цалкам заслужана. Штогод паглядзець на архітэктурныя ансамблі і прыгажосці Прынёманскага краю імкнуцца тысячы турыстаў. У якасці памятных сувеніраў яны вязуць, як правіла, магніты, кубкі з выявамі гарадскіх пейзажаў. “А што наконт чагосьці больш арыгінальнага?”, – падумала я. І задалася ідэяй распрацаваць настольныя гульні аб Гродна. Гэта “Мемо: Каралеўскі горад”, “Манаполія”, “Прагулка па горадзе Гродна”.
Гульні разлічаны ў першую чаргу на дзіцячую аўдыторыю. Дзецям ад 3 да 6 гадоў прапануем, напрыклад, сабраць пазл. Выявы адказваюць канцэпцыі – гродзенскі драматычны тэатр, Фарны касцёл. Адна з гульняў запрашае здзейсніць невялікае падарожжа па заапарку. Карткі знаёмяць з дзіўным светам жывёл, дапамагаюць трэніраваць памяць і ўважлівасць. Да таго ж яны пазнавальныя, да кожнай прыкладаецца апісанне. Зараз у планах – удасканаленне ідэі і праца над папаўненнем гульнявой калекцыі. Хацелася б стварыць такі “набор” аб кожным з абласных цэнтраў краіны, а таксама перавесці настольныя гульні на англійскую, нямецкую і француз-скую мовы.
Яна МАЖЭЦКАЯ, вучаніца сярэдняй школы №2 Гродна:

можетская.jpg– Ідэя праекта спрошчанай методыкі правядзення энергааўдыту ў будынку школы нашмат прасцей, чым гучыць. Зводзіцца яна да таго, што школьнікі, замяраючы тэмпературу паветра ў памяшканнях, фіксуючы расход вады і здымаючы паказанні лічыльнікаў цепла- і электраэнергіі, праводзяць першапачатковае даследаванне ўзроўню спажывання энергарэсурсаў. Дзякуючы такому энергаманіторынгу выяўляюцца страты рэсурсаў. Аналізуючы іх, можна карэкціраваць выкарыстанне рэсурсаў. Да таго ж, такім чынам ствараюцца перадумовы для праектавання новых больш энергаэфектыўных будынкаў і мадэрнізацыі ўжо існуючых. Распрацаваная методыка не толькі мае прыкладное энергазберагальнае значэнне, але і дазваляе выхаваць у навучэнцаў навыкі беражлівага стаўлення да прыродных і энергетычных рэсурсаў. Яна ўніверсальная і можа выкарыстоўвацца ў любой установе адукацыі.
К списку