Новости региона
Главная / Новости / Новости региона

Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу “Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі”

23.10.2018
Новости региона

У 2018 годзе ўпершыню праводзіўся рэспубліканскі конкурс “Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі”.

Заснавальнікамі яго выступалі Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ДУ “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”, ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў”і ГА “Беларуская бібліятэчная асацыяцыя”.

пцпи225-300x300.png
Конкурс ладзіўся з мэтай умацавання ролі публічных бібліятэк у фарміраванні прававой культуры грамадзян, распаўсюджванні ідэй грамадзянскасці і патрыятызму, а таксама стымулявання творчай актыўнасці супрацоўнікаў публічных цэнтраў прававой інфармацыі (ПЦПІ) у межах іх прафесійнай дзейнасці.  Па выніках работы за 2016-2017 гады былі вызначаны 17 бібліятэк-удзельніц, якія занялі прызавыя месцы. 
Сярод пераможцаў – 4 бібліятэкі Гродзенскай вобласці:
у намінацыі “Лепшы ПЦПІ на базе абласной бібліятэкі”трэцяе месца:ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”;
у намінацыі “Лепшы ПЦПІ на базе цэнтральнай раённай (гарадской) бібліятэкі”трэцяе месца:ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка”; 
у намінацыі “Лепшы ПЦПІ на базе гарадской (гарпасялковай) бібліятэкі”першае месца:Росская гарпасялковая бібліятэка ДУК “Ваўкавыская раённая бібліятэка”;
у намінацыі “Лепшы ПЦПІ на базе сельскай бібліятэкі”трэцяе месца:Абухаўская сельская бібліятэка ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”.
Гродзенская праўда
К списку