Новости региона
Главная / Новости / Новости региона

Прадстаўнікі Гродзеншчыны ўдастоены дзяржаўных узнагарод

06.09.2018
Новости региона
Дзяржаўных узнагарод удастоены 120 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, смелыя і рашучыя дзеянні ў абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця, вялікі асабісты ўклад у развіццё прамысловасці, сельскагаспадарчай і будаўнічай галін, значныя дасягненні ў сферах гандлю, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, адукацыі, культуры, мастацтва і спорту. Адпаведны Указ №359 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. 

Медалём "За выратаванае жыццё" ўзнагароджаны: 


Гружэўскі Леанард Іванавіч, ваенны камісар Смаргонскага раёна, падпалкоўнік. 

Медалём "За працоўныя заслугі": 

Аляксееў Аляксандр Анатольевіч, начальнік вытворчага ўчастка №3 СВК "Азёры Гродзенскага раёна"; 

Бардзін Аляксандр Равакатавіч, загадчык кафедры спартыўных гульняў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы; 

Гейштоўт Богдан Вацлававіч, дырэктар даччынага прадпрыемства "Мінойтаўскі рамонтны завод" Гродзенскага ўнітарнага прадпрыемства "Аблсельгастэхніка" Лідскага раёна; 

Кашцялян Пётр Збігневіч, генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства па племянной справе "Гродзенскае племпрадпрыемства"; 

Кеўра Галіна Янаўна, майстар цэха сухіх малочных прадуктаў ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат"; 

Ненартовіч Вітольд Антонавіч, шклавар ААТ "Завод "Оптык"; 

Петрушкевіч Віктар Іванавіч, старшыня вучэбна-вопытнага СВК "Путрышкі" Гродзенскага раёна; 

Савіцкі Пётр Мікалаевіч, токар механічнага цэха №3 ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Лідсельмаш"; 

Сурконт Юзэф Станіслававіч, дырэктар КСУП "Эліт-Агра Больцінікі" Воранаўскага раёна; 

Хэлскі Валерый Уладзіміравіч, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама. 

Медалём Францыска Скарыны: 

Буйко Аліна Іосіфаўна, выкладчык тэатральных дысцыплін  Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў; 
Валковіч Наталля Аляксандраўна, дырэктар гуманітарнага каледжа УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы". 

Прысвоены ганаровыя званні: 

"Заслужаны работнік сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь" – Стацэвіч Ядвізе Антонаўне, дырэктару дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання "Лідскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў". 

"Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь" – Асосаву Сяргею Барысавічу, генеральнаму дырэктару ААТ "Мастоўдрэў". 
Гродзенская праўда
К списку