Новости региона
Главная / Новости / Новости региона

Пытанні экалогіі. Міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык правёў прыём грамадзян у Дзятлава

31.01.2018
Новости региона
З яго ўдзелам прайшло пасяджэнне Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта. 

Важнымі тэмамі пасяджэння сталі дэмаграфічная сітуацыя ў раёне, каардынацыя дзейнасці ў сферы абыходжання з адходамі, звароты грамадзян у дзяржаўныя органы, занятасць насельніцтва і іншыя. 

Потым Андрэй Худык правёў прыём грамадзян, выслухаў іх просьбы і пажаданні. 

Так, да міністра звярнуліся прадстаўнікі Польшчы, якія займаюцца будаўніцтвам і эксплуатацыяй прыродаахоўных аб’ектаў, з пажаданнем развіць сваю дзейнасць у Беларусі. Яны падрыхтавалі праект, які хочуць рэалізаваць у нашым раёне. Адзін з галоўных напрамкаў праекта – ачыстка сцёкавых вод. Андрэй Худык адзначыў, што дадзеная ідэя мае шанец на рэалізацыю, але спачатку трэба дэталёва вывучыць пытанне – і пасля прымаць адпаведныя рашэнні. 

 

Прыйшла на прыём да міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя дзятлаўчанка, якая жыве непадалёк ад гарадскіх ачышчальных збудаванняў. Жыхарка горада непакоіцца за сваё здароўе, паколькі паветра побач з яе домам мае спецыфічны пах. Рашэнне такой праблемы патрабуе немалых эканамічных выдаткаў, Андрэй Худык узяў пытанне на свой кантроль. 

IMG_4223.jpg 

З шэрагам пытанняў і няпростых праблем звярнуліся да міністра жыхары Брэсцкай вобласці. Нягледзячы на тое, што прыём грамадзян праходзіў у суседняй вобласці, брэстчане, каб не адкладваць свае пытанні на доўгі тэрмін, скарысталіся такой магчымасцю і прыехалі ў Дзятлава на сустрэчу з Андрэем Худыком. Міністар уважліва выслухаў грамадзян і растлумачыў, што толькі пасля дбайнай праверкі іх праблем зможа зрабіць высновы і пры неабходнасці прыняць меры. 
Дзятлаўская раённая газета "Перамога"
К списку