Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал -
победитель XV конкурса "ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2017"

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
(для деловой переписки)
Приемная:
(0152)72-31-90
Факс: (0152)72-02-32
Делопроизводство:(0152)73-55-55
Главная - Новости региона
28 октября 2019

“Школа Актыўнага Грамадзяніна” як крок да актыўнай жыццёвай пазіцыі

24 кастрычніка ў дзяржаўнай установе адукацыі “Жыровіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна” прайшла сумесная для вучняў 8-11 класаў інфармацыйная гадзіна “Я — выбаршчык” у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” (“Школа Актыўнага Грамадзяніна”). 

Ганаровымі гасцямі былі старшыня Жыровіцкага сельскага выканаўчага камітэта Нагула Дзмітрый Віктаравіч і начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Слонімскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Шундрык Сяргей Аркадзьевіч. Яны прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні пытанняў першага інфармацыйнага блока “Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”, а таксама ўручылі сямі вучням дзявятага класа білеты членаў БРСМ.  Пытанне другога інфармацыйнага блока “Маладзёжны парламентарызм” асвяціла вучаніца 10 класа, Равінская Юлія, якая з’яўляецца членам Маладзёжнага парламента пры Слонімскім раённым Савеце дэпутатаў.