Новости региона
Главная / Новости / Новости региона

Старшыня Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці Анатолій Дарожка правёў у Карэлічах прыём грамадзян

27.02.2020
Новости региона
“Усе вашы пытанні будуць вырашаны ў строгай адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам нашай краіны”, – з гэтых слоў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатолій Дарожка пачаў 25 лютага ў Карэлічах прыём грамадзян з адначасовым правядзеннем “прамой тэлефоннай лініі”.

Падчас мінулай сустрэчы кіраўніка Камітэта Дзяржкантролю вобласці з насельніцтвам карэліччан найбольш цікавалі пытанні афармлення зямельных надзелаў, падключэння да газазабеспячэння і працы ЖКГ. Зараз нашых жыхароў найперш хвалявалі тэмы аплаты зямельнага падатку і паслуг ЖКГ, піша газета "Полымя". 

Так, жыхар г.п. Мір звярнуўся з просьбай разабрацца наконт нюансаў арэнды зямельнага надзелу, у прыватнасці ўдакладніць яго межы і механізм падаткаабкладання. На што грамадзянін атрымаў грунтоўны адказ як старшыні Камітэта дзяржкантролю вобласці, так і прадстаўнікоў аддзела землеўпарадкавання райвыканкама, упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Карэліцкім раёне Інспекцыі МПЗ па Навагрудскім раёне і Навагрудскага філіяла Гродзенскага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры. Падказалі спецыялісты жыхару Міра і як зменшыць плату за зямлю, правільна ўказаўшы мэту яе выкарыстання ў якасці надзелу для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. Таксама ў ходзе размовы высветлілася, што ў звярнуўшагася ёсць пытанні і па падаткаабкладанні іншых сваіх зямельных надзелаў. Больш дэтальна разабрацца ў іх было даручана Мірскаму сельвыканкаму разам з адпаведнымі службамі. Падсумаваў далейшую схему дзеянняў старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў: “Парадак павінен быць ва ўсім. Таму выедзем на месца, усё дэтальна пераправерым і прыйдзем да паразумення і аб’ектыўнага рашэння”.

2.jpg3.jpg

Таксама кіраўнік Камітэта дзяржкантролю вобласці звярнуў увагу жыхара Міра на ўважлівае афармленне дакументаў і дасканалае іх вывучэнне, асабліва пры набыцці зямлі ці маёмасці: “Кожны пастаўлены подпіс дае нам не толькі правы, але і абавязкі”.

Важнай тэмай размовы стала заклапочанасць міраніна станам каталіцкіх могілак у гарадскім пасёлку. На што Анатолій Дарожка адзначыў: “Гэта добра, што падчас правядзення прыёмаў і “прамых тэлефонных ліній” бачна, што людзі звяртаюцца па дапамогу ў вырашэнні не толькі асабістых, але і важных для грамадскасці пытанняў. Таму адказныя арганізацыі абавязкова наведаюць могілкі і дадуць адзнаку іх стану. Упэўнены, што на мясцовым узроўні ўсё абавязкова вырашыцца”.

Неабходныя тлумачэнні па пытанні аплаты паслуг ЖКГ, у прыватнасці за водазабеспячэнне, падчас прыёму былі дадзены старшынёй Камітэта дзяржкантролю вобласці разам з прадстаўнікамі мясцовага РУП ЖКГ і ўпраўлення ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама і яшчэ адной жыхарцы Міра. “Мы прынялі Вашу заяву, абавязкова ўлічым усе факты, падключым пэўныя службы, яшчэ раз перагледзім неабходные дакументы, параўнаем лічбы і паставім усе кропкі над “і” ў Вашай сітуацыі”, – запэўніў Анатолій Дарожка.

4.jpg

Напрыканцы візіту ў Карэліцкі раён старшыня Камітэта дзяржкантролю падкрэсліў, што ў цэлым у вобласці назіраецца пазітыўная тэндэнцыя зніжэння колькасці зваротаў грамадзян. Гэта гаворыць пра рост эфектыўнасці дыялога паміж мясцовымі ўладамі, насельніцтвам і кантралюючымі органамі. Нездарма па выніках дзейнасці ў 2019 годзе Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці заняў першае месца ў рэспубліцы.

Популярныеновости
Александр Неверовский, начальник управления КГБ по Гродненской области: «Чистые руки, горячее сердце, холодная голова» – главный принцип для каждого сотрудника госбезопасности»
Александр Неверовский,начальник управления КГБ по Гродненской области: «Чистые руки, горячее сердце, холодная голова» – главный принцип для каждого сотрудника госбезопасности»
Президент дал согласие на назначение Виктора Пранюка заместителем председателя Гродненского облисполкома
Президент далсогласие на назначение Виктора Пранюка заместителем председателя Гродненского облисполкома
Виктор Пранюк назначен заместителем председателя Гродненского облисполкома
Виктор Пранюкназначен заместителем председателя Гродненского облисполкома
– Сапраўды, летась Камітэт спрацаваў рэзультатыўна, – даў адзнаку працы ведамства Анатолій Дарожка. – Бо ва ўсіх накірунках сваёй дзейнасці мы прытрымліваемся комплекснага і дэтальнага падыходу. У прыватнасці, пільна вывучаем пытанні эфектыўнасці расходавання бюджэтных сродкаў, распараджэння дзяржаўнай маёмасцю, рэалізацыі дзяржаўных праграм. Вядома, у полі нашага зроку застаецца шэраг іншых ключавых момантаў, закладзеных Планамі работы Камітэта дзяржкантролю рэспублікі і вобласці, а таксама мы сочым, як выконваюцца даручэнні Кіраўніка дзяржавы.

Вялікая праца праводзіцца ў разрэзе маніторынгаў і аўдытаў эфектыўнасці найбольш важных сфер сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна, па выніках якіх адпаведныя прапановы накіроўваюцца ў мясцовыя органы ўлады, дзяржорганы і арганізацыі для прыняцця неабходных мер. Так, у 2019 годзе маніторынгамі мы ахапілі 3278 суб’ектаў гаспадарання, якім вынеслі звыш 800 рэкамендацый па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Таксама паказчыкам эфектыўнасці нашай працы з’яўляецца той факт, што праведзеныя кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы дазволілі зэканоміць немалы аб’ём дзяржаўных сродкаў, перасцерагчы ад неабгрунтаваных выдаткаў, а значыць далей гэтыя грошы будуць накіраваны на забеспячэнне важных сфер у нашым рэгіёне і краіне.

Што датычыцца прыярытэтных накірункаў у працы нашага Камітэта на 2020 год, то, як і раней, на першым месцы ў нас застаецца праца са зваротамі грамадзян. Да таго ж, мы робім акцэнт на папярэджанні правапарушэнняў. Адзначу таксама, што бягучы год – ацэначны для ўсёй выканаўчай улады. Таму наша асаблівая звага будзе звернута на належнае выкарыстанне дзяржмаёмасці, рэалізацыю вядучых інвестыцыйных і інавацыйных праектаў, выкананне зямельнага, ляснога і прыродаахоўнага заканадаўства і іншыя значныя пытанні. Адным словам, нішто не застанецца без увагі і ніхто са звярнуўшыхся грамадзян без граматнага адказу.

polymia.by
К списку