Новости региона
Главная / Новости / Новости региона

Свята народнай культуры “Землякі” прайшло ў Мураванай Ашмянцы

25.06.2019
Новости региона
У аграгарадку Мураваная Ашмянка прайшло традыцыйнае свята народнай культуры “Землякі”. Насычаную канцэртную праграму прапанавалі мясцовым жыхарам і шматлікім гасцям аграгарадка работнікі культуры.

Вяскоўцы ўжо добра ведаюць, што дзень калектыўнага адпачынку будзе цікавым і змястоўным, таму з задавальненнем збіраюцца ў цэнтры Мураванай Ашмянкі, ля імправізаванай сцэны. Прыходзяць цэлымі сем’ямі, з малымі дзецьмі. Немаўляты  бесклапотна дрэмлюць у калясках, старэйшыя гарэзы выстройваюцца ў чэргі за цацкамі і ласункамі. Як нядзіўна, малечы і моладзі ў вёсцы вельмі шмат, а гэта значыць, што будучыня ў яе ёсць.

IMG_0260-2.jpg

Падчас свята аднавяскоўцаў павіншавалі кіраўнік спраў Мураванаашмянкоўскага сельвыканкама Марына Саковіч і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП “Прыгранічны” Алена Аўдзейчык. Гасцей віталі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці аграгарадка Мураваная Ашмянка, а таксама лепшыя музычныя калектывы раёна.

Шмат цёплых слоў прагучала ў адрас самых актыўных і дбайных жыхароў аграгарадка, у адрас рупліўцаў мясцовай гаспадаркі, медыцынскіх і педагагічных работнікаў, ветэранаў працы.

IMG_0274.jpg

Асобны блок быў прысвечаны юбілейнай даце – 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вядучыя нагадалі імёны землякоў, якія цаной сваіх жыццяў заплацілі за мірнае неба для сваіх нашчадкаў.

Арганізатары свята паклапаціліся, каб кожны, хто завітаў на “аганёк”, змог насалодзіцца цікавым адпачынкам. Малеча бавіла час на надзіманым атракцыёне, частавалася салодкай ватай і папкорнам, юнакі і мужчыны “завісалі” ля ціра, намагаючыся трапіць “у яблычка”. Ну а прыгожая палова гледачоў свята ахвотна падпявала і апладзіравала артыстам. Работнікі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры вёскі Паляны прапанавалі да ўвагі вяскоўцаў выставу сваіх вырабаў.

IMG_0231-2.jpg

Завяршылася свята танцавальна-забаўляльнай праграмай для моладзі.
osh.by
К списку