Новости региона
Главная / Новости / Новости региона

У Гродна пасля рэстаўрацыі прадставілі дакументы з архіву Брыгіцкага касцёла

07.03.2018
Новости региона
Яшчэ некалькі гадоў таму дакументы літаральна рассыпаліся ў руках: лісты паперы былі моцна пашкоджаны, з цвіллю. У такім стане з архіву гродзенскага Брыгіцкага касцёла яны трапілі ў музей больш за 50 гадоў таму, і працаваць з дакументамі у такім стане было немагчыма. 

– Аб тым, што ў нас захоўваюцца такія дакументы, стала вядома калегам з Польшчы. Яны атрымалі грант і на працягу двух гадоў праводзілі рэстаўрацыйную працу, – расказаў дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка. 

Адноўлены і вярнуліся ў Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей каля 300 непашытых старонак-картак, якія датуюцца рознымі эпохамі – ад ХVІ да ХХ стагоддзяў. Сярод іх – рэгламент жыцця манашак, малітоўнікі і спеўнікі і дакументы так званага гаспадарчага ўліку – дагаворы, вопісы. 

DSCN2668.JPG 

Усё гэта стане высновай для дальнейшага даследавання, якое магчыма зараз нават не кранаючыся папер-сведкаў даўніх часоў – працаваць з імі можна ў электронным выглядзе. 

– Праца па аднаўленню архіву стала чарговым шагам супрацоўніцтва двух музеяў – Гродзенскага гісторыка-археалагічнага і Падляскага, – працягвае Юрый Кітурка. – Мы выступаем партнёрамі ў рэалізацыі праекта "Будаўніцтва рэгіянальных цэнтраў па даследаванню і захаванню помнікаў" у праграме трансгранічнага супрацоўніцтва "Польшча–Беларусь–Украіна" на 2014-2020 гады. 

DSCN2666.JPG 

Яго вынікам праз пэўны час стане стварэнне рэстаўрацыйнага цэнтра ў Гродна, дзе будуць адноўлены рэчы, якія глядач хацеў бы бычыць, але стан артэфакта гэтага не дазваляе. 

– Сумесная праца двух устаноў дала прыемны вынік і гэты прыклад можа быць паказальным, – адзначыў падчас прэс-канферэнцыіначальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі– Дзякуючы такому супрацоўніцтву пры абласной бібліятэцы імя Яўхіма Карскага сёння ў Гродне ёсць цудоўны мультымедыйны цэнтр. Штосьці падобнае таксама ў межах трансгранічных праектаў “Польшча–Беларусь–Украіна” плануем зрабіць у гэтым годзе і ў адным з раённых цэнтраў – горадзе Масты. 

DSCN2672.JPG 

Наогул на Гродзеншчыне вялікая ўвага надаецца захаванню культурнай спадчыны. Важным этапам у гэтым напрамку ў апошні час сталі правядзенне аднаўленчых прац на Старым замку, Каложскай царкве, у Лідскім замку, кансервацыя вежы Крэўскага замка. 

– Да таго ж праводзім значную працу па сбору інфармацыі аб нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыне і звыш дзесяці аб’ектаў вобласці ў гэтым годзе будуць унесены ў дзяржаўны спіс аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. 

Прадстаўленыя сёння дакументы пройдуць навуковую інвентарызацыю, будзе складзена спецыяльная картка, сабрана інфармацыя аб тым, што там напісана. 

DSCN2691.JPG 

– Гэта не толькі багатая спадчына, але і важная крыніца ведаў, – адзначыў настаяцель касцёла Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (Брыгіцкага) Антоній Грэмза– Сёстры-брыгіткі прыбылі ў Гродна ў 1636 годзе, а апошняя брыгітка памерла ў 1906 годзе. Гісторыя налічвае каля 300 год, на працягу якіх брыгіткі вялі актыўную дзейнасць. Важным гістарычным фактам з’яўляецца таксама тое, што застаўся ў Гродне архіў дзякуючы намаганням Юзэфа Ядкоўскага. Дакументы хацелі перадаць у Бельгію, але вядомы заснавальнік музея ўзняў грамадскую справу, каб гэтага не адбылося. Сёння яны атрымалі новае жыццё праз аднаўленне і стануць крыніцай даследвання з боку навукоўцаў. 

Акрамя таго, частка архіва будзе экспанавацца падчас выставы пад назвай "Сакральная спадчына Панямоння", якую ў Новым замку плануюць адкрыць у лістападзе 2018 года. 

Прынялі ўдзел у сустрэчы з журналістамі таксама Генеральны консул Польшчы ў Гродне Яраслаў Ксёнжык і дырэктар музея Падляшша Анджэй Ляхоўскі. 

DSCN2669.JPG
К списку