Новости региона
Главная / Новости / Новости региона

Выставу спартыўнай моды зладзілі ў Навагрудку

20.03.2019
Новости региона

Напярэдадні правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей запрашае навагрудчан акунуцца ў свет спорту пачатку мінулага стагоддзя, больш даведацца пра айчынных чэмпіёнаў.


Імёны знакамітых спартсменаў сучаснасці Аляксандры Герасімені, Максіма Мірнага, Дар’і Домрачавай, Аляксандра Глеба, Аляксандра Хацкевіча, Меліціны Станюты і многіх іншых навечна ўпісаны ў залатую кнігу гісторыі айчыннага спорту і знаёмыя ці ледзь не кожнаму.

Але ці ўсё мы ведаем аб спартыўных дасягненнях Мінска і мінчан, скажам, сто і больш гадоў таму? Напярэдадні правядзення II Еўрапейскіх гульняў прапануецца наведвальнікам акунуцца ў свет спорту пачатку мінулага стагоддзя, а таксама пазнаёміцца з імёнамі першых айчынных чэмпіёнаў, чые дасягненні ляглі ў аснову перамог сучаснасці і сталі вядомыя далёка за межамі Беларусі.

IMG_2800.jpg

У Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі на выстаўцы «Къ спорту!» прадстаўлены рэканструкцыі спартыўнай моды канца ХІХ стагоддзя, прадметы спартыўнага інвентара, копіі дакументаў і фатаграфій таго перыяду, элементы гарадскіх гульняў і многае іншае.

Акрамя візуальнай атмасферы мінулага стагоддзя наведвальнікі выстаўкі могуць даведацца многае аб развіцці дарэвалюцыйнага спорту, гісторыю ўзнікнення першага Гарадскога таварыства аматараў спорту, якое з’явілася дзякуючы гарадскому галаве Каралю Чапскаму ў 1892 годзе, а таксама Мінскага веласіпеднага таварыства, супольнасці цяжкаатлетаў «Sanitas» і інш.

Акрамя таго выстаўка «Къ спорту!» мае шэраг інтэрактыўных пляцовак. Тут можна сфатаграфавацца ў якасці аднаго з персанажаў фатаграфічнага стэнда тантамарэскі, а асабліва актыўныя наведвальнікі змогуць праверыць свае сілы ў гульні ў кікер.

IMG_2781.jpg

Не прапусціце унікальную магчымасць акунуцца ў атмасферу спорту і руху «За здаровы лад жыцця», а таксама даведацца шмат цікавага аб гарадскіх актыўнасцях канца ХІХ — пачатку ХХ стст.

Выстаўка ў Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі будзе працаваць да 31 сакавіка 2019 года.
IMG_2778.jpg

К списку