Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Чорным
по белым
Белым
па сінім
Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт
Галоўная - Улада - Выканаўчая ўлада - Структурныя падраздзяленні аблвыканкама - Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі

Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі

Начальнік галоўнага ўпраўлення - Булаўка Ігар Міхайлавіч
Прыёмная - 8- 0152 - 72 24 84 
e-mail: uirp@mail.grodno.by 
Месца знаходжання кіравання: 230023 г . Гродна, вул.Ажэшкі,3.

Графік прыёму

Галоўнае ўпраўленне з'яўляецца структурным падраздзяленнем аблвыканкама, падпарадкоўваецца аблвыканкаму і ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь, іншымі дзяржаўнымі органамі, арганізацыямі культуры, грамадскімі аб'яднаннямі, моладзевымі, дзіцячымі, рэлігійнымі і іншымі арганізацыямі.
Асноўныя задачы галоўнага ўпраўлення:
- тлумачэнне насельніцтву Гродзенскай вобласці ідэалогіі беларускай дзяржавы, дзяржаўнай палітыкі;
- вывучэнне і прагназаванне грамадска-палітычнай сітуацыі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці;
- рэалізацыя на тэрыторыі Гродзенскай вобласці дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, шырокае інфармаванне насельніцтва аб дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Урада Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, аблвыканкама i iншых органаў дзяржаўнага кіравання;
- рэалізацыя на тэрыторыі Гродзенскай вобласці дзяржаўнай палітыкі ў сферы масавай інфармацыі, выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці, дзейнасці па распаўсюджванню друкаваных выданняў і прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі;
- забеспячэнне выканання заканадаўства ў дачыненні да правоў грамадзян на свабоду сумлення і свабоду веравызнання, абароны іх правоў і інтарэсаў незалежна ад адносін да рэлігіі, рэлігійнай і нацыянальнай прыналежнасці, а таксама права на свабоду аб'яднання ў рэлігійныя абшчыны і нацыянальныя грамадскія аб'яднанні;
- вызначэнне прыярытэтных напрамкаў аблвыканкама ў інфармацыйна-ідэалагічнай працы з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам па месцы жыхарства;
- іншыя, згодна з Палажэннем аб галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта