Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Афіцыйны партал
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
Навiны рэгiёна

75-годдзе Гродзеншчыны. Як бібліятэка святкуе юбілей?

12.09.2019
Навiны рэгiёна
 

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылася імпрэза, прымеркаваная да 75-годдзя Гродзеншчыны.

Удзел ва ўрачыстасці прымалі чытачы, работнікі бібліятэкі, а таксама ўсе, хто быў зацікаўлены гэтай тэмай.

Гучалі песні і пранікнёныя вершы ад мясцовых жыхароў. Таксама на мерапрыемстве прысутнічалі госці са Слоніма.

Першым з гасцей выступіў Сяргей Чыгрын – беларускі літаратар, краязнаўца, гісторык. Ён прадставіў Слонімскі творчы альманах “Паланэз”, што быў выпушчаны ў гонар Дня пісьменства. Таксама Сяргей Мікалаевіч падзяліўся планамі аб стварэнні падобнага альманаха, толькі ўжо для Дзятлаўскага раёна.

Слова ўзяла Надзея Салейка. Гэта творчы чалавек, вядомы Слонімскі мастак, які выдае кнігі, піша вершы. Надзея выканала дзве песні і пачытала ўласныя вершы.

Мікола Канановіч, паэт і журналіст, які з’яўляецца рэдактарам газеты “Слонімскі веснік”, таксама падзяліўся сваей творчасцю.

Напрыканцы мерапрыемства выступіў мясцовы краязнаўца Валерый Петрыкевіч, які заахвоціў жыхароў горада прыняць удзел у стварэнні Дзятлаўскага альманаха.

Удзельнікі ўрачыстасці мелі магчымасць пазнаёміцца з кніжнай выставай “Мая Гродзеншчына: гісторыя і сучаснасць”, арганізаванай у гонар юбілею Гродзенскай вобласці.

«Перамога»

Да спіса