Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Афіцыйны партал
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
Навiны рэгiёна

Абласны конкурс танцавальных калектываў “Скокі ва ўсе бокі”

11.04.2018
Навiны рэгiёна
 21 красавіка ў 12:00 ў Смаргонскім раённым цэнтры культуры адбудзецца абласны конкурс танцавальных калектываў “Скокі ва ўсе бокі”, які з’яўляецца ўнікальнай магчымасцю акунуцца ў магічны свет харэаграфічнага мастацтва. Арганізатары мерапрыемства: галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама. Гісторыя конкурсу бярэ пачатак у 2001 годзе, калі ён адбыўся ў першы раз і быў накіраваны на падтрымку і развіццё сельскіх танцавальных калектываў Гродзенскай вобласці. З 2009 года ў конкурсе прымаюць ўдзел як калектывы з творчым вопытам, так і дэбютанты, якія робяць першыя крокі на абласной сцэне. У конкурсе гэтага года ўдзельнікі выступяць у дзвюх узроставых групах па наступных намінацыях: беларускі і народны танец, сучасная харэаграфія. Усяго - больш за 40 калектываў самых розных творчых напрамкаў. Свята харэаграфічнага мастацтва стане для яго ўдзельнікаў месцам творчай супольнасці, ўзаемаўзбагачэння рэпертуару беларускай танцавальнай спадчынай і лепшымі ўзорамі сучаснай харэаграфіі. Для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства арганізатары падрыхтавалі падарунак – экскурсію па горадзе з наведваннем Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Мемарыяльнага комплексу памяці герояў і ахвяр Першай сусветнай вайны. Конкурс танцавальных калектываў “Скокі ва ўсе бокі” стане яшчэ адной яскравай старонкай ў маляўнічай палітры культуры г. Смаргоні і прынясе шмат шчаслівых, радасных хвілін ўсім удзельнікам гэтай падзеі. Кантактная інфармацыя: 8(152)743610, ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”. эл.адрас: onmcnt@tut.by Сенча Наталля Рыгораўна
Да спіса