Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Афіцыйны партал
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
Навiны рэгiёна

Багацце страў нацыянальнай кухнi, песень і танцаў. У аграгарадку Лунна адбылося брэндавае мерапрыемства “Лунненскія пачастункі”

22.08.2019
Навiны рэгiёна

Нідзе так шчыра і гасцінна не сустракаюць незнаёмага чалавека, як у нашых вёсках.

20 ліпеня аграгарадок Лунна ператварыўся ў велізарную пляцоўку, на якой спявалі, танцавалі і дэманстравалі розныя дасягненні гэтага прыгожага краю. Ярка, відовішчна і маштабна прайшло брэндавае мерапрыемства "Лунненскія пачастункі". Гурманы былі ў захапленні: такога багацця страў нацыянальнай кухнi, песень, танцаў і конкурсаў не часта можна сустрэць у адным месцы.

IMG_8949.jpg

Гасцей свята парадавала вялікая кулінарная выстава вырабаў лунненскіх гаспадынь, на якой любую страву можна было не толькі сфатаграфаваць, але і прадэгуставаць. Мерапрыемства спрыяла папулярызацыі і захаванні нацыянальных і сямейных традыцый.

Цэнтрам свята стала пляцоўка ля Лунненскага цэнтра вольнага часу і культуры. Тут размясціліся ўдзельнікі мерапрыемства, шматлікія госці. Сярод прысутных было шмат дзяцей. Іх не маглі не прыцягнуць салодкая вата, папкорн, атракцыёны. Артысты філіяла «Лунненскі цэнтр вольнага часу і культуры» падарылі добры настрой і мноства забаў. Гасцей свята чакала выстава работ з агародніны "Бясцэнны дар зямлі". Тут сваё месца знайшлі зайцы і вожыкі, якія былі выкананы з ураджаю прысядзібнага ўчастка. Здзівіла гледачоў таксама і выстава творчых работ лунненскіх майстроў.

IMG_8947.jpg

Адкрыла мерапрыемства Гаспадыня, ролю якой выканала Вольга Мелех. Яна павітала гасцей на шчодрай лунненскай зямлі.
Такое брэндавае мерапрыемства збірае жыхароў аграгарадка і яго гасцей ужо ў трэці раз. Са святам павіншаваў старшыня Лунненскага сельскага савета Ігар Глод. Аднак надвор'е вырашыла трохі ўнесці свае карэктывы ў правядзенне мерапрыемства. Навальніца прымусіла перамясціцца ў актавую залу Лунненскага дома культуры.

IMG_8986.jpg

Гледачы паўдзельнічалі ў гульнявой праграме «Чароўны куфэрак», якую падрыхтавалі артысты з Глядавіч. Усе разам адгадвалі, што ж схавана ў бабуліным куфары. Асабліва спрытна на пытанні адказвалі бабулі. Яны і майстар-класе па кудзелі паказалі, для чаго маладым у дзень вяселля трэба было абавязкова на кажухе пасядзець.
Свае палымяныя выступленні падарыў балалаечнік-віртуоз Аляксандр Варанішча. Людзі з задавальненнем і эмацыйна апладзіравалі, з задавальненнем  выходзілі на сцэну і танцавалі з запрошаным госцем.

IMG_9021.jpg

Разам з Сымоніхай і Лявоніхай з Гудзевіцкага цэнтра вольнага часу і культуры кожны змог “карову” падаіць, на хуткасць ваду перанасіць, косы заплятаць і на загадкі правільныя адказы даваць. У гульнявой праграме не было роўных мясцовым жанчынам: ужо яны ведаюць усю разнастайнасць жыцця ў вёсцы. Стараліся паказаць свае веды і дзеці. Не было ніводнага чалавека, хто не прыняў бы ўдзелу ў конкурсе. Ахвотна ўдзельнічалі ў іх нават людзі старэйшага пакалення.

IMG_8989.jpg
IMG_9091.jpg

Ужо даўно вядома, што на мастоўскай зямлі жывуць таленавітыя людзі. Нашы артысты заўсёды прыемна радуюць сваімі песнямі. У гэты суботні дзень работнікі Лунненскага цэнтра вольнага часу і культуры папрацавалі на славу. Яшчэ больш прыгожым гэты дзень дапамаглі зрабіць артысты з Глядавіч, Гудзевічаў, Дубна.

IMG_9105(1).jpg

Звонкія галасы вакальнай групы «Дубняначка», дуэта «Фартуна», вакальнай групы «Трыумф», Т. Макавец, П. Бакшыцкага, А. Вілінскай, дуэта «Шанец» з Ваўкавыска прыемна парадавалі гледачоў.
Для дзяцей была падрыхтавана анімацыйная гульня з Гродна, дзе юныя жыхары аграгарадка Лунна ўдзельнічалі ў разнастайных конкурсах. Свята прайшло займальна, цікава для ўсіх прысутных.
Завяршыўся гэты насычаны дзень начной дыскатэкай і пеннай вечарынкай з удзелам дыджэя Андрэя Валковіча.
mosty-zara.by
Да спіса