Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Чорным
по белым
Белым
па сінім
Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт
Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна

Навiны рэгiёна

18 июня 2019

Будучым пакаленням важна перадаць памяць аб мінулым у кнігах: ролю гістарычнай літаратуры абмеркавалі падчас “Кніжных сустрэч у Мірскім замку”

Круглы стол на тэму “Гістарычная кніга ў сучасным грамадстве”, што прайшоў падчас свята “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”, арганічна ўпісаўся ў агульную тэму свята, на якім найбольшая ўвага надавалася менавіта гістарычнай літаратуры. Аб’яднаў круглы стол пісьменнікаў, даследчыкаў літаратуры, прадстаўнікоў улады, выдаўцоў, кнігараспаўсюджвальнікаў, бібліятэкараў, грамадскіх дзеячаў. Удзел у ім прынялі міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, яго намеснік Ігар Бузоўскі, гісторык, прафесар, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Марзалюк, вядомы вучоны-філолаг Іван Саверчанка, дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак, пісьменнікі Людміла Рублеўская, Валерый Казакоў ды многія іншыя. 

кн¦жныя-сустрэчы-м¦рск¦-замак-книжный-фестиваль-мир-мирский-замок-кореличи-карлюкевич-27.jpg

Як адзначылі прысутныя, сёння, калі гісторыя часам фальсіфікуецца, вельмі важна быць аб’ектыўнымі. І менавіта кнігі павінны стаць той крыніцай ведаў аб нашым мінулым, якія мы перададзім будучым пакаленням. Важна рабіць гэта з дапамогай сродкаў і мовы, зразумелых і цікавых сучаснаму чалавеку.
Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч перш падзякаваў усім прысутным і адзначыў, што толькі разам, намаганнямі розных структур гістарычная кніга будзе жыць і квітнець. Супольная праца дасць магчымасць смелым ініцыятывам рэалізавацца, выдавецтвам і літаратарам наладзіць стасункі з аўдыторыяй, а добрым і мудрым кнігам заняць годную нішу на айчынным і сусветным рынках. А такія сустрэчы, як свята ў Мірскім замку, могуць стаць штуршком для стварэння новых цікавых гістарычных выданняў. Будуць падтрыманы і ініцыятывы новых фарматаў свят, якія папулярызуюць беларускую кнігу і чытанне.
кн¦жныя-сустрэчы-м¦рск¦-замак-книжный-фестиваль-мир-мирский-замок-кореличи-карлюкевич-25.jpg