Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Афіцыйны партал
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
Навiны рэгiёна

Дакументы, фотаздымкі, успаміны пра Вялікую Айчынную вайну. У Слонімскім краязнаўчым музеі імя І.І. Стаброўскага новыя паступленні

02.12.2019
Навiны рэгiёна

У экспазіцыі музея з’явіліся фотаздымкі і арыгінальныя дакументы былых франтавікоў і партызан.

Сярод іх тыя, хто з баямі дайшоў да Берліна, а пасля вяртання з вайны яшчэ доўга працаваў, рабіў шмат карысных і цікавых рэчаў. Збіраць унікальныя экспанаты дапамагалі самі сланімчане. Гэта адбывалася падчас акцыі “Збярэм альбом франтавікоў”, прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі і Слонімшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І вось гэтую экспазіцыю цяпер могуць убачыць наведвальнікі музея. 

Безымянный.jpgВалянціна Жмуркіна прынесла 25 экспанатаў: дакументы і фотаздымкі свайго бацькі – Васіля Балкунца, ураджэнца вёскі Чапялёва Слонімскага раёна. З мая 1944 года ён быў партызанам атрада імя Ракасоўскага, які дзейнічаў на Слонімшчыне. Пасля вызвалення Слоніма быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію. З баямі прайшоў Усходнюю Прусію, Польшчу, Германію. Меў баявыя ўзнагароды. На тэрыторыі Германіі быў ранены. Асколак пад сэрцам у Васіля застаўся на ўсё жыцце. Але гэта не перашкодзіла яму працаваць слесарам і газаэлектразваршчыкам на Шылавіцкім спіртзаводзе. За высокія дасягненні ў працоўнай дзейнасці ў 1950 годзе Васіль Балкунец быў занесены ў Кнігу Пашаны Слонімскага райвыканкама. 

Больш за 30 экспанатаў перадаў музею Сяргей Хлапонін і напісаў успаміны пра свайго дзеда – чырвонаармейца Адама Ярмолу, ураджэнца вёскі Вялікія Шылавічы Слонімскага раёна, удзельніка Вісла-Одэрскай аперацыі. 

3.jpg

Дакументы і фотаздымкі свайго дзеда Пятра Юргелевіча прынесла Галіна Лойка. Пасля вайны Пётр ўсё жыццё працаваў у СПТУ №5 (189) Слоніма. Таленавіты майстар разам з навучэнцамі распрацаваў дзеючую мадэль экскаватара Э-652 Б. За гэта яго ўзнагародзілі медалём “За поспехі ў народнай гаспадарцы СССР”. Але да гэтага была вайна. У Чырвоную Армію хлопца прызвалі ў жніўні 1944 года. Служыў на І Беларускім фронце. Дайшоў да Берліна. Атрымаў шэраг узнагарод – “За баявыя заслугі”, “За вызваленне Варшавы”, “За ўзяцце Берліна”, “За Перамогу над Германіяй”. 

4.jpg

Папоўнілі экспазіцыю і фотаздымкі Акбара Шаімбаева, які, скончыўшы курсы малодшых лейтэнантаў, добраахвотнікам пайшоў на фронт у 1942 годзе. Узбек па нацыянальнасці, ён ваяваў на Волхаўскім, ІІ Украінскім франтах. У красавіку 1945 года пры вызваленні гВены атрымаў раненне і дзень Перамогі сустракаў у шпіталі. Ён узнагароджаны мноствам ардэноў і медалёў. У пасляваенны час застаўся служыць у радах Савецкай арміі ў Германіі – потым у Слоніме.
Міхаіл Булутаў, Аркадзь Шундрык, Міхаіл Шастак, Іван Цярэшка і іншыя – за гэтымі імёнамі шмат гісторый, напоўненых цікавымі і трагічнымі момантамі. Цяпер гэтыя гісторыі ў фотаздымках і ўспамінах папоўнілі фонды Слонімскага краязнаўчага музея. 
Да спіса