Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Афіцыйны партал
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
Навiны рэгiёна

"Думаем пра будучыню". Як вырашыць пытанне ўтылізацыі палімерных адходаў?

14.05.2020
Навiны рэгiёна
 Сучасная сусветная эканоміка ў перыяд глабалізацыі ўвесь час сутыкаецца з новымі выклікамі і пагрозамі. Адна з найважнейшых праблем, якія стаяць перад нашай цывілізацыяй, – штогадовы рост смецця на 3-4 працэнты. 

І ўжо ні для каго не сакрэт, што чалавецтва апынулася перад рэальнай экалагічнай пагрозай. У агульнай колькасці бытавых адходаў значную долю займаюць адходы з палімераў і пластыка. Менавіта яны з’яўляюцца аднымі з самых небяспечных відаў адходаў. Гэта адна з асноўных прычын масавага скарачэння і нават забароны вырабаў з палімераў і пластыка. У нашай краіне таксама вядзецца актыўная праца ў гэтым накірунку.

20200511_152022.jpg

Для вырашэння праблем утылізацыі палімерных адходаў на тэрыторыі Навагрудскага, Карэліцкага, Іўеўскага і Дзятлаўскага раёнаў створаны новы сумесны экалагічны праект прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь і вышэйузгаданых раёнаў “Стварэнне патэнцыялу для поўнай утылізацыі цвёрдых бытавых адходаў для ўстойлівага развіцця чатырох раёнаў Гродзенскай вобласці з увядзеннем ініцыятывы дзяржаўна-прыватнага партнёрства і распрацоўкай адукацыйных праграм для ўстаноў адукацыі і насельніцтва”. У адпаведнасці з праектам прадугледжваецца стварэнне прадпрыемства па вырабе гранул з палімерных адходаў шляхам рэцыклінгу для далейшага выкарыстання на вытворчасці, што дазволіць знізіць ціск на экалогію ва ўзгаданых раёнах, стварыць новыя працоўныя месцы, арганізаваць эфектыўную дзейнасць па ўтылізацыі палімерных адходаў. Акрамя таго, будзе праводзіцца шырокая адукацыйная і агітацыйная праца з рознымі групамі насельніцтва з мэтай развіцця свядомасці і адносін грамадзян да працы з адходамі, што дазволіць павысіць зацікаўленасць людзей у зборы і перапрацоўцы смецця. Плануецца якасна ўдасканаліць і дабудаваць матэрыяльна-тэхнічную базу і інфраструктуру для паасобнага збору смецця ў чатырох раёнах, прыцягнуць дадатковыя інвестыцыі для працы ў гэтым накірунку. Асноўны фінансавы цяжар усклала на сябе дэлегацыя Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь: агульны аб’ём інвестыцый складзе каля 740 тысяч еўра, з іх доля раёнаў складзе каля 10 працэнтаў.

Мінуў роўна год ад даты старту экалагічнага праекта. За гэты час зроблена нямала. Кіраўніцтвам праекта дэталёва вывучаны вопыт паасобнага збору адходаў і рэцыклінгу палімераў у гарадах Гродна, Гомель, Брэст, Дзятлава. Кіраўніцтва Навагрудскага РУП ЖКГ і менеджар праекта Уладзімір Кузьміч наведалі профільныя прадпрыемствы, якія асвоілі перапрацоўку палімерных адходаў. Праведзены шэраг кансультацый з ДУ “Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў” Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, азнаямленне і вывучэнне тэхналагічных комплексаў па рэцыркуляцыі палімераў, якія вырабляюцца ў Аўстрыі, Германіі, Італіі, Славеніі, Расіі і ў нашых гарадах Брэст і Наваполацк. Выбрана пляцоўка для новага прадпрыемства, праведзены цэлы комплекс першачарговых дзеянняў па падрыхтоўцы рабочага цыкла, адпаведных тэхнічных і тэхналагічных працэдур па закупцы абсталявання. Таксама праведзена больш дваццаці сустрэч і выступленняў, арганізаваны публікацыі ў сродках масавай інфармацыі, выступленне на мясцовым тэлебачанні, віктарыны са школьнікамі, выпушчана рэкламная прадукцыя. Рыхтуецца адразу некалькі экалагічных конкурсаў сярод розных груп насельніцтва для павышэння матывацыі людзей у сферы паасобнага збору бытавых адходаў і ўтылізацыі палімераў. Плануецца правядзенне фестывалю “зялёнай эканомікі” для прыцягнення ўвагі да праблем экалогіі і папулярызацыі праекта сярод як насельніцтва, так і арганізацый і прадпрыемстваў. Для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту рыхтуецца да выдання кніга экалагічных казак.

Безумоўна, адзін праект не ў стане вырашыць усе экалагічныя праблемы і выклікі, якія існуюць у нашай краіне. Патрэбна шырокая сумесная і зацікаўленая праца ўсіх слаёў насельніцтва, дзяржаўных структур і прыватных прадпрыемстваў, усіх, хто хоча жыць на чыстай і бяспечнай зямлі, хто імкнецца пабудаваць квітнеючую Рэспубліку Беларусь. Таму мы запрашаем вас да ўдзелу ў нашай сумеснай працы. Дэвіз нашага праекта “Думай пра будучыню – дзейнічай сёння” актуальны для ўсіх. 

Звязацца з намі можна па электроннай пошце novreenergy@gmail.com
А больш падрабязную інфармацыю пра праект вы адшукаеце ў нашых групах у сацыяльных сетках  УКантакце public185133011, Аднакласнікі 57055215091938, Фэйсбукhttps://www.facebook.com/groups/novogrudok1044/.

Міхаіл Зізюк, эксперт праекта
Да спіса