Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Афіцыйны партал
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
Навiны рэгiёна

ІІІ фестываль кнігі “Кніжныя скарбы Беларусі”

05.09.2019
Навiны рэгiёна
 14 верасня ў межах святкавання Дня горада Гродна адбудзецца ІІІ фестываль кнігі “Кніжныя скарбы Беларусі”. Мерапрыемства пройдзе на пляцоўцы, размешчанай каля будынка Дома прафсаюзаў (вул. Савецкая, 4), з 12 да 18 гадзін.

Гродзенцы і госці горада пазнаёмяцца з фактаграфічнымі экспазіцыямі, выставамі лепшых дакументаў з фондаў гродзенскіх бібліятэк і прыватных калекцый, прысвечаных Гродзеншчыне і каралеўскаму гораду Гродна.

Упершыню падчас фестывалю кнігі будуць прадстаўлены макеты “Архітэктурных помнікаў малой радзімы”, зробленыя жыхарамі Гродзеншчыны ў межах аднаіменнага абласнога конкурса. Звыш 20-ці творчых прац, сярод якіх Крэўскі і Лідскі замкі, Навагрудская гарадская ратуша, Дом Э.Ажэшкі, сядзіба графа В.Тышкевіча на Свіслаччыне, слонімская мячэць, дазваляюць убачыць хараство і веліч Прынёманскага краю.

Акунуцца ў свет сучаснай літаратуры можна будзе падчас творчых сустрэч з беларускімі пісьменнікамі і паэтамі. Сярод ганаровых гасцей свята – творцы слова са сталіцы – Людміла Рублеўская і Мікалай Малішэўскі.

У праграме фестывалю – прэзентацыі новых фотаальбомаў і навукова-папулярных выданняў, прысвечаных Прынёманскаму краю: “Па Нёмане, Віліі, Шчары…”, “Гродна – карагод сяброў”, “Повседневная жизнь губернского Гродно ХІХ – нач. ХХ вв.” Н.Івашчанка і г.д.; “аўтограф-зона”, дзе можна будзе абмяняцца думкамі з пісьменнікамі.

Усе жадаючыя змогуць далучыцца да акцыі “75 хвілін чытання” і прачытаць свае любімыя творы, прысвечаныя малой радзіме. Падчас шоў-дэфіле будзе прадэманстравана адзенне з выявамі архітэктурных помнікаў г.Гродна з калекцыі гродзенскай мастачкі Кацярыны Забелінай.

Інтэрактыўная пляцоўка “ПРО-движение в Библиотеке” пазнаёміць удзельнікаў фестывалю з сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі, сярод якіх віртуальная рэальнасць, праграма “OSMO” і інш.

Самыя юныя гарадзенцы змогуць цікава правесці час на дзіцячай пляцоўцы, дзе будуць працаваць лабараторыі інтэрактыўнага цэнтра навукі і тэхналогій Мультыцэнтра “Совушка”, забаўляльная праграма “Літаратурная рыбалка”, “Кніжныя прадказанні” ад мудрай савы, майстар-класы, гульні і конкурсы.

Арганізатары фестывалю – Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага, Гродзенскі філіял ГРУП “Белсаюздрук” і ЦБС г. Гродна шчыра запрашаюць гарадзенцаў і гасцей горада на сустрэчу з яе вялікасцю КНІГАЙ!
Да спіса